З’явілася відэа з незвычайнай выставы-перформансу, якая адбылася ў Гродне 7 лютага ў кавярні АВАКАВА.
Імпрэзу падрыхтавалі мастачкі Ніна Паўловская, Аліцыя Тодрык і Наталля Салама. Тры танцоры — Даша Іванова, Мікалай Вілімовіч і Ігар Жамойда — выступілі пры ўльтрафіялетавым святле, пакрытыя флюарэсцэнтнай фарбай і малюнкамі. Па словах аўтарак, перформанс быў прыдуманы, каб выклікаць ў гледача яркія эмоцыі і ўражанні, якія не так проста знайсці у паўсядзённым жыцці.
Выстава і арт-праект былі разлічаны толькі на адзін вечар. Меркаваннем мастачак, гэта мае нагадаць гледачам пра хуткаплыннасць часу і каштоўнасць кожнага імгнення.
Аўтар видэа — гродзенскі відэограф Андрэй Ломаў.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…