Washington Post заклікала дапамагчы Беларусі пры разрыве з Расіяй

«Хоць Лукашэнку нельга назваць прывабным для Захаду партнёрам, яго спробы захаваць сваю краіну заслугоўваюць падтрымкі», — піша The Washington Post у сваім рэдакцыйным каментары, піша n*.by.

Уплывовае амерыканскае выданне заклікала ЗША і Еўрасаюз дапамагчы Беларусі ў выпадку магчымага разрыву з Расеяй.

Пуцін цягам дваццаці гадоў марна спрабаваў усталяваць кантроль над постсавецкімі краінамі пры дапамозе ціску, фальсіфікацый, прапаганды, кібервойнаў і інтэрвенцый, як у выпадках Украіны і Грузіі. Пуцін спрабуе змусіць Лукашэнку выканаць саюзнае пагадненне дваццацігадовай даўніны, якое «ператварыла б Беларусь у правінцыю». Між тым Лукашэнка, піша выданне, не хоча стаць «апошнім прэзідэнтам Беларусі».

Газета піша, што выбары ў Беларусі фальсіфікуюцца, а пратэсты брутальна душацца, але, мяркуюць аўтары, цяперашні ціск Пуціна можа змяніць палітыку Лукашэнкі.

«Расійскі лідар спыніў пастаўкі субсідыяванай нафты, вельмі важнай для беларускай эканомікі, і запатрабаваў выканаць замарожаную саюзную дамову, — піша выданне. — Падчас сустрэчы ў пятніцу спадар Пуцін чарговы раз адмовіў Лукашэнку ў зніжках на нафту і газ. Калі гэтая пазіцыя не зменіцца, беларуская эканоміка можа сур’ёзна пацярпець: пятую частку яе экспарту складаюць перапрацаваныя прадукты таннай расейскай нафты».

«Спадар Лукашэнка зрабіў выгляд, нібыта ён супрацьстаіць расійскаму ціску, купіўшы танкер нафты з Нарвегіі. А дзяржаўны сакратар Майк Пампэа зрабіў выгляд, нібыта дапамагае яму, наведаўшы Менск 1 лютага. Пампэа абяцаў, што адміністрацыя Трампа прызначыць новага пасла ў Беларусі, і запэўніў Лукашэнку: «Нашы вытворцы энергіі гатовыя паставіць 100% нафты, якая вам патрэбная, па канкурэнтных цэнах».

The Washington Post засцерагае, што пастаўкі нафты з ЗША не кампенсуюць Беларусі страту расійскіх датацый.

«Наадварот, спадару Лукашэнку трэба будзе выбіраць: або здацца Пуціну, або прынамсі зрабіць крокі ў кірунку шокавай тэрапіі для эканомікі, што дазволіць вызваліць яе з-пад расейскай залежнасці. І ў выпадку, калі ён выбера апошні сцэнар, Злучаныя Штаты і Еўрасаюз павінны зрабіць усё магчымае, каб аблегчыць боль, пры гэтым не спыняючы патрабаваць паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024