Актывісты будуць падаваць заяўку на правядзенне ў Гродне Дня Волі

Свята ў Гродне запланавана ў Каложскім парку ў суботу, 21 сакавіка, з 13 да 18 гадзін. Такія дадзеныя будуць у заяўцы ў гарвыканкам, якую актывісты пададуць у пачатку наступнага тыдня.

— Мы плануем, што гэта будзе 21 сакавіка, з 13.00 да 18.00 — будзе пазначана ў заяўцы. На сённяшні дзень мы прагаварылі пэўныя актыўнасці, якія хацелі б бачыць у рамках гэтага фестываля, — кажа актывіст Вадзім Саранчукоў.

Сёлета сцэну плануюць не рабіць цэнтральнай кропкай прыцягнення. Сцэна будзе, плануюцца палітычныя і культурныя прамовы, музыкальныя выступы. Але галоўнымі будуць актыўнасці на пляцоўцы. «Плануем правядзенне фестывалю з шэрагам актыўнасцяў, каб максімальна ўцягнуць людзей, каторыя прыдуць на мерапрыемства», — кажуць актывісты пра фармат свята.

У планах уключыць у фестываль гандлёвы кірмаш, фудкорт, дзіцячую пляцоўку. Актывісты хочуць бачыць рэканструктараў, фотазону, ціры.

— І запрашаем усіх крэатыўных людзей і крэатыўныя пляцоўкі горада і Беларусі далучацца да нашай ініцыятывы, — кажа Вадзім.

Актывісты збіраюць прапановы па актыўнасцях і гуртах, якія гродзенцы хочуць убачыць на мерапрыемстве. Свае пажаданні можна пакідаць у сацсетках тут і тут.

Заяўка ў гарвыканкам будзе пададзена ад імя чатырох чалавек. Гэта людзі, якія падавалі яе ў мінулыя гады, і навічкі, якія далучыліся толькі сёлета. Пасля падачы заяўкі актывісты абвесцяць пра збор сродкаў на святкаванне. Па папярэднім падлікам, на правядзенне мерапрыемства спатрэбіцца 15 000 беларускіх рублёў.

У планах агркамітэту выкарыстаць набор адметнасцяў, якое вылучыць Дзень Волі з шэрагу іншых мерапрыемстваў, якія будуць праводзіць па ўсёй Беларусі. Кшталту пашпартоў БНР і візаў гродзенцаў, якія атрымаюць самыя актыўныя.

Заяўка на Дзень Волі ў Мінску пададзена на 22 сакавіка. То бок гродзенцы маюць магчымасць наведаць два святы. Таксама 22 сакавіка ў Вільні плануецца мерапрыемства да гадавіны забойства Кастуся Каліноўскага.


На Дні Волі ў Гродне будуць раздаваць пашпарты БНР


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024