У Гродне з’явіцца доўгачаканая пляцоўка для скейтараў

Пасля рамонту каля Палаца творчасці дзяцей і моладзі з’явіцца пляцоўка для скейтараў, а побач з ёй тэрыторыя для воркаўта. Пра гэта распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык.

Таксама неўзабаве будаўнікі пачнуць апошнюю стадыю рэканструкцыі басейна ў Палацы творчасці і ўладкаванне прыбудовы. Усе працы на аб’екце плануюць завяршыць да верасня 2020 года.

— На будаўнічыя пляцоўкі абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі пасля доўгага перапынку вярнуліся будаўнікі. Басейн, спартыўны зал, воркаўт- і скейтборд — пляцоўкі плануем адкрыць да першага верасня. Добраўпарадкуем і прылягаючую тэрыторыю, — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Руслан Абрамчык.

Першая ў горадзе пляцоўка для скейтараў і аматараў BMX з’явілася ў верасні 2014 гады пад Старым мостам. Праіснавала яна крыху больш за год і зачыніліся. У 2016 годзе скейтараў запрасілі на пляцоўку каля OldCity, але надоўга яны там не затрымаліся. Казалі, што далёка ад цэнтра і нязручныя горкі. Пасля гэтага аматары скейтбордаў і ровараў апынуліся ў цэнтры горада. Сёння іх можна ўбачыць каля драмтэатра і гарвыканкама.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024