Горад

«За што я люблю Гродна». Напішы эсэ пра горад і атрымай прыз

Праграма «Універсітэт Залатога Веку» абвяшчае конкурс эсэ «За што я люблю Гродна». Удзельнікам конкурсу можа стаць любы ахвотны, незалежна ад узросту, месца пражывання і адукацыі. Конкурсныя працы на беларускай ці рускай мове дасылайце па адрасу uzv.hrodna@gmail.com да 07 сакавіка 2020.

Гэта конкурс для тых, хто нарадзіўся ў гэтым горадзе, гасцяваў у ім, калісьці прыехаў сюды і застаўся назаўсёды — для тых, хто любіць яго. За што — кожны вызначае для сябе сам. Камусьці падабаецца старажытная гісторыя, камусьці - маляўнічыя краявіды ваколіц, кагосьці прыцягваюць мілыя ўспаміны дзяцінства і юнацтва.

Мы прапануем выдатную магчымасць прызнацца ў любові да свайго горада, апісаць тыя цудоўныя мясціны альбо цікавосткі, за якія вы любіце горад.

Аб’ём тэксту павінен складаць не менш 1 старонкі фармату А4 і не больш 5 старонак фармату А4.

Мовы конкурса: беларуская, руская

Пачатак конкурса: 7 лютага 2020 года.

Завяршэнне конкурса: 7 красавіка 2020 года.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца прэтэндэнты, якія дашлюць конкурсныя працы на электронную пошту uzv.hrodna@gmail.com да 07 сакавіка 2020.

Назва файла мусіць уключаць слова «конкурс» і прозвішча аўтара. У тэксце ліста пазначце, калі ласка, Ваш кантактны нумар тэлефону.

Падчас ацэнкі конкурсных твораў улічваюцца:

— літаратурны змест;
— арыгінальнасць стылю;
— веданне гістарычных фактаў;
— пісьменнасць.

Узнагароды ад спонсараў і партнёраў за 1-е, 2-е, 3-е месца атрымаюць аўтары найлепшых тэкстаў, якія адбярэ прафесійнае журы.

Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца ў сакавіку 2020 года.

Пра месца, час і форму абвяшчэння і ўзнагароджання пераможцаў будзе паведамлена пазней.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024