Навіны

Ад цукерачных фанцікаў да аскепкаў Пампеі. На Жывой бібліятэцы распавялі, што калекцыянуюць гродзенцы

На адзін дзень, 22 лютага, гродзенскія калекцыянеры сталі кнігамі Жывой бібліятэкі. Абгорткі ад цукерак і тэатральныя праграмкі, мінералы і кулінарныя рэцэпты, паштоўкі і фатаграфіі - далёка не поўны пералік прадметаў, вартых увагі калекцыянераў. Арганізавалі сустрэчу студэнты Універсітэта Залатога Узросту, сярод якіх таксама нямала калекцыянераў. Для Hrodna.life яны распавялі пра свае калекцыі.

«Многія называюць гэта хваробай»

Пачаць калекцыянаваць нейкія рэчы вельмі проста. Для адных гэта займальнае спаборніцтва, для іншых — магчымасць дакрануцца да гісторыі.

«Кожны калекцыянер ведае, наколькі моцным бывае жаданне валодаць той ці іншай рэччу. Гэты занятак шмат хто называе хваробай», — кажа Любоў Зорына, гісторык мастацтвазнаўства, аўтар даследаванняў па мастацтве і рамяству Гродзеншчыны. Для самой Зорынай калекцыянаванне — гэта і хобі, і прафесія. На Жывой бібліятэцы яна распавяла аб сваім зборы посуду і дэкаратыўных рэчаў з металу.

«Спачатку хадзіў па знаёмых і пытаўся»

Аляксандр Сявенка прадставіў чытачам Жывой бібліятэкі калекцыю шкла 1930-х гадоў і скульптурныя партрэты дзеячаў культуры.

«Калекцыянаваць я пачаў з дзяцінства. У асноўным, збіраў кнігі розных перыядаў. Экспанаты спачатку шукаў у двары, потым у сваім раёне. Хадзіў па суседзях, знаёмых і проста пытаўся.
Зараз у калекцыі каля 5000 асобнікаў, ёсць кнігі XVII-XVIII стст.».

Сярод прадстаўленых калекцый знайшліся самыя незвычайныя рэчы: Тамара Герасіменка прадставіла калекцыю тэатральных праграмак ад 1970-х да 2000-х гадоў, Ала Зайко і Уладзімір Рунге паказалі свае калекцыі паштовак з пейзажным жывапісам з усіх кантынентаў, Лілія Вільчэўская прадставіла калекцыю паштовак, прысвечаных Гродна, а Таццяна Шапель прадставіла калекцыю падсвечнікаў XIX-XX стст.

Тамара Паўловіч, у мінулым геолаг, прадставіла калекцыю камяней: «Камяні мяне прыцягваюць. У іх схаваны ўвесь наш гістарычны шлях». У яе калекцыі ёсць камяні з усяго свету, а таксама шмат камянёў з Беларусі. Адзін з незвычайных экспанатаў яе калекцыі - аскепак Пампеі, горада,
разбуранага ў выніку вывяржэння Везувія ў 79 годзе нашай эры.

«Я — адзін з экспанатаў сваёй калекцыі»

Ларыса Кіркевіч прадставіла калекцыю сямейных архіваў: «Я — адзін з экспанатаў сваёй калекцыі, — жартуе яна. — Імкнуся захаваць памяць і гісторыю».

У яе калекцыі - сямейныя дакументы, працоўныя кніжкі, фатаграфіі сваякоў. Самыя старыя здымкі датаваныя 1870 годам. «У гэтых фотаздымках — гісторыя, а ў гісторыю хочацца ўглядацца», —
кажа Ларыса.

Дакументамі часу лічыць Ларыса і сямейныя рэцэпты. З адным з іх, рэцэптам гарчычнага торта, яна падзялілася з чытачамі Жывой бібліятэкі. «Рэцэпт вельмі просты, але вынік — смачны, актуальны і сёння», — распавядае Ларыса аб рэцэпце сваіх мамы і бабулі.

Для калекцыянера і цэлага жыцця мала

Калекцыянеры — дзіўныя людзі. Яны бачаць у звычайных для астатніх прадметах каштоўнасць, гісторыю, значнасць. На Жывой бібліятэцы многія з іх казалі, што калекцыянуюць ужо не ў першым пакаленні. Шмат каму калекцыі дасталіся ў спадчыну і зараз працягваюцца разам з малодшымі членамі сям'і.

«Цяпер калекцыянаваць прасцей. Ёсць інтэрнэт, моладзь мае магчымасць падарожнічаць. Але трэба разумець, што калекцыянаванне — гэта захаванне часу ў прадметах. Для калекцыянера і цэлага жыцця мала».

Чытай таксама:

Коллекционер из Минска собирает межвоенные велосипеды «Неман» и хочет выставить их в Гродно

Коллекционеры Гродно снова переезжают: теперь в бывший Дом офицеров

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024