Навіны

ндексЯ. Расійскі пошукавік змяніў лагатып у гонар Рыгора Барадуліна

Расейская кампанія «Яндекс» у 85-ты дзень народзінаў беларускага пісьменьніка Рыгора Барадуліна зьмяніла лягатып на галоўнай старонцы, піша С**бода.

Для карыстальнікаў зь Беларусі кампанія пераставіла ў сваёй назьве літару «Я» на апошняе месца. Пад лягатыпам патлумачыла: «Той, хто якае зашмат, ставіць сам сябе назад». Гэта радок зь верша Рыгора Барадуліна «Азбука — вясёлы вулей», выдадзенага ў кнізе дзіцячых вершаў і казак «Ішоў коця па канапе» (1997).

У Расеі і іншых краінах лягатып у гонар Барадуліна не мянялі. Калі клікнуць на лягатып, «Яндекс» пакажа вынікі пошуку па запыце «Рыгор Бородулин» (на расейскай мове, нават калі карыстальнік выбраў беларускі інтэрфэйс).

Сёлета 24 студзеня Рыгору Барадуліну — апошняму народнаму паэту Беларусі — споўнілася б 85 гадоў. Ён нарадзіўся 24 лютага 1935 году на Вушаччыне. Дэбютаваў у 1953 годзе зь вершамі ў часопісе «Чырвоная зьмена».

Выдаў сем дзясяткаў зборнікаў паэзіі (і дарослай, і дзіцячай, і гумарыстычнай, і сатырычнай, і цалкам сур’ёзнай), а таксама шэраг эсэ і артыкулаў, шэраг перакладаў замежных паэтаў. 2006 годзе Рыгор Барадулін быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024