Дзень Волі ў Гродне адмянілі праз каранавірус. Свята пройдзе ў іншым фармаце

Актывісты праз каранавірус вырашылі адмовіцца ад святкавання Дня Волі-2020 у фармаце масавага фестывалю. Адпаведны ліст яны накіруюць у гарвыканкам. Свята пройдзе ў фармаце, які не прадугледжвае цэнтралізаванага масавага збору людзей у адным месцы. Задуманыя актыўнасці, квэст, пашпарты і візы — па-ранейшаму актуальныя.

Актывісты кажуць, што незразумела, якая сітуацыя будзе ў Гродне праз два тыдні. Кажуць, што не хочуць падстаўляць людзей пад рызыку захворвання. Таму замест святочнай падзеі будзе шэраг невялікіх акцый культурна-забаўляльнага характара.

У планах — правесці квэст па горадзе, які расцягнецца на некалькі дзён. Запланавана яшчэ некалькі цікавостак, якія пакуль не раскрываюць. На працягу тыдня перад 25 сакавіка кожны дзень будзе нешта адбывацца.

Альтэрнатыўны спосаб адзначыць Дзень Волі

Актывісты прапануюць адзначыць Дзень Волі кожнаму, як ён хоча. Напрыклад, можна ўшанаваць месцы, звязаныя з БНР, прыняць удзел у сіці-квэсце, ушанаваць магілы дзеячоў БНР на праваслаўным могілках на Антонава. Таксама можна ўшанаваць помнікі беларускім дзеячам — напрыклад, Янку Купале, наведаць мемарыяльныя дошкі Аляксея Карпюка і Міхася Васілька. Або аддаць пашану нашым сярэднявечным героям — Вялікаму князю Вітаўту і Давыду Гарадзенскаму.

Дзень Волі меўся адбыцца ў Каложскім парку ў суботу, 21 сакавіка з 13.00 да 18.00 у фармаце гарадскога фэста-квэста з наборам цікавостак. У планах былі палітычныя і культурныя прамовы, музыкальныя выступы, гандлёвы кірмаш, фудкорт, дзіцячая пляцоўка.

Даведка

25 сакавіка 1918 годзе ў Мінску была створана Беларуская Народная Рэспубліка. Гродна ў 1919 годзе стаў другой сталіцай БНР. Грамадскія актывісты разам з жыхарамі гораду ў 2018 і 2019 годзе адзначылі 100 і 101 угодкі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі канцэртам і Вялікім святам у Каложскім парку.

На Дні Волі ў Гродне будуць раздаваць пашпарты БНР

У Гродне падалі заяўку на Дзень Волі і абвесцілі збор сродкаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024