Літва закрывае мяжу і ўводзіць каранцін: спіс забаронаў

Урад Літвы вырашыў, што ад панядзелка 16 сакавіка ў краіне ўводзіцца каранцін, каб спыніць распаўсюд каранавіруса, паведамляе delfi.lt.

«Літоўскі ўрад (…) вырашае абвясціць каранцін па ўсёй Літоўскай Рэспубліцы», — заявіў прэм’ер Саўлюс Скверняліс на пасяджэнні ўрада.

З увядзеннем каранціну ў Літву будзе забаронены ўезд большасці замежнікаў, будуць зачыненыя большасць крам, за выключэннем харчовых.

Забароны не будуць тычыцца руху тавараў.

У суботу ўрад Літвы апублікаваў рэкамендацыю дзеючым у краіне рэлігійным суполкам «не арганізоўваць рэлігійныя абрады, якія патрабуюць публічных сходаў».

Спіс абмежаванняў:

1. Забараняецца ўезд у краіну замежнікам, за выключэннем асоб, якія забяспечваюць дастаўку неабходных тавараў у Літву, членаў экіпажаў, членаў сем’яў грамадзян Літвы, асоб, у якіх ёсць права на пражыванне і працу ў Літве, дыпламатаў, прадстаўнікоў ваенных місій НАТА. Часова будзе прадастаўлены гуманітарны калідор грамадзянам Латвіі і Эстоніі для вяртання дадому.

2. Скароціцца колькасць пагранічных прапускных пунктаў, праз якія можна будзе ўехаць у Літву.

3. Грамадзянам Літвы забараняецца ездзіць у закранутыя каранавірусам краіны ўсімі відамі транспарту. Таксама разглядаецца магчымасць забараніць выезд за мяжу не з працоўнымі мэтамі.

4. Забаронены гандаль у крамах, за выключэннем харчовых крам, аптэк, спецыялізаваных ветэрынарных аптэк, рынкаў, якія гандлююць харчовымі прадуктамі.

5. Забаронена дзейнасць кафэ, бараў, за выключэннем паслуг ежы на вынас.

6. Забараняюцца ўсе мерапрыемствы, як у закрытых памяшканнях, так і на паветры.

7. Забараняецца ўваход круізных лайнераў у Клайпедскі порт.

8. Установам публічнага адміністравання забараняецца аказвацца неабавязковыя паслугі.

9. Забараняецца наведванне пацыентаў у лячэбных установах, а таксама вязняў у месцах зняволення.

10. Забараняецца прадастаўляць паслугі СПА, рэабілітацыі, калі яны не звязаны з лячэннем, забараняецца дзейнасць цырульняў, салонаў прыгажосці.

11. Абмяжоўваецца колькасць пасажыраў у міжгародніх аўтобусах і цягніках, каб захоўваць дыстанцыю паміж пасажырамі. Рэкамендуецца гэта ўжываць і ў дачыненні да гарадскога транспарту.

12. Гасцініцы, пры неабходнасці, павінны будуць пускаць людзей на каранцін, дзяржава будзе гэта аплачваць.

13. Адукацыйныя ўстановы застаюцца зачыненымі.

14. У лячэбных установах адкладаюцца планавыя аперацыі, за выключэннем неабходнай медыцынскай дапамогі, адклікаюцца паслугі рэабілітацыі, аданталогіі, планавыя прышчэпкі.

15. Як у дзяржаўным, так і ў прыватным сектары работнікам рэкамендуецца працаваць дома.

За невыкананне ўсіх гэтых абавязацельстваў пагражае адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

У Літве пакуль выяўлены восем выпадкаў каранавіруса, два з іх — у суботу 14 сакавіка.



Чытайце таксама:

Маршруткі ў Польшчу і назад не ездзяць, цягнік Гродна-Кракаў скасаваны

Польшча закрывае межы, гандлёвыя цэнтры, рэстараны: жорсткія меры маюць спыніць каранавірус

«Сказалі, каранцін на 14 дзён». Гродзенскіх дальнабойнікаў затрымалі на мяжы з Венгрыяй

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024