Еўрасаюз плануе ўвесці забарону на паездкі на сваю тэрыторыю для замежнікаў ва ўсіх выпадках, акрамя неадкладных. Адпаведныя меры прапанавала прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Леен, паведамляе meduza.io.
Першапачаткова абмежаванні будуць уведзены на 30 дзён, пазней гэты тэрмін можа быць прадоўжаны.
Пад абмежаванні не трапяць замежнікі, якія пастаянна пражываюць у ЕС, члены сем’яў грамадзян ЕС, а таксама дыпламаты і медыцынскія работнікі. Забарона таксама не будзе распаўсюджвацца на жыхароў Вялікабрытаніі, якая афіцыйна пакінула ЕС у студзені.
З сярэдзіны сакавіка многія краіны ЕС абмяжоўваюць або цалкам забараняюць перасячэнне сваіх межаў на нацыянальным узроўні.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…