Мінздароўя просіць пажылых заставацца дома, усіх — трымаць дыстанцыю паўтара метра

23 сакавіка Міністэрства аховы здароўя выступіла з новымі рэкамендацыямі ў сувязі з COVID-19. Яны ў цэлым аналагічныя тым, якія былі ўведзеныя ў большасці еўрапейскіх краін тыдзень ці два раней. Але, у адрозненне ад большасці краін, у нас яны маюць рэкамендацыйны, а не абавязковы характар, піша n*.by. Тым часам колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ў Беларусі дасягнула 81.

Міністэрства аховы здароўя заклікае пажылых людзей па магчымасці заставацца дома, заявіла журналістам намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан. «Мы застаёмся на працы, каб дапамагчы вам. Вы застаяцеся дома, каб дапамагчы нам», — сказала яна.

Беларускія медыкі выступаюць з заклікам да самаізаляцыі пажылых грамадзян, хранічна хворых пацыентаў, тых пацыентаў, у якіх ёсць прынамсі найменшыя прыкметы ВРІ, а таксама тых, хто прыбыў з-за мяжы і, адпаведна, атрымаў рэкамендацыю да самаізаляцыі.

Міністэрства аховы здароўя таксама рэкамендуе дыстанцыяванне ад іншых людзей.

— Няма забароны на наведванне вуліцы і паркаў, але разам з тым гаворым пра тое, што трэба выконваць меры дыстанцыявання — дыстанцыю метр-паўтара, каб не было распаўсюджвання віруса. Гэта дапаможа пазбегнуць заражэння навакольных, — расказала на брыфінгу намесніца начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Іна Карабан таксама рэкамендавала заставацца дома ўсім людзям з прыкметамі ВРВІ. Калі такой магчымасці няма, такому чалавеку трэба насіць маску.

Усіх, хто будзе вяртацца ў краіну з-за мяжы, будуць прасіць падпісаць памятку пра самаізаляцыю на 14 дзён. Памяткі будуць выдавацца на мяжы. Людзі будуць ставіць подпіс пад напамінам пра тое, што не будуць хадзіць на працу, наведваць сваякоў і сяброў і абмяжуюць кантакты ў сябе ў сям'і.

Абвесткі з просьбай захоўваць дыстанцыю ў 1,5—2 метры паміж наведнікамі з’явіліся на дзвярах аддзяленняў «Белпошты», такія меры ўведзеныя «для недапушчэння распаўсюджвання вірусных інфекцый». Таксама просяць знаходзіцца па адным ля аперацыйнага акна.

Без увядзення афіцыйнага каранціну адмененыя многія культурныя і забаўляльныя мерапрыемствы ў сталіцы і рэгіёнах.

Школы далі магчымасць вучням не наведваць заняткі — па жаданні бацькоў. ВНУ часткова перайшлі на дыстанцыйную форму навучання.

Аналагічныя меры прынялі раней суседнія з Беларуссю і іншыя еўрапейскія краіны.

На сёння, паводле прэс-службы Мінздароўя, у 81 чалавек быў пацверджаны каранавірус. З іх 22 ужо выпісаныя ці рыхтуюцца да выпіскі, 59 — знаходзяцца пад медыцынскім кантролем і на лекаванні.

Неўвядзенне каранцінных мер уладамі Беларусі на мінулым тыдні выклікала бурную крытыку на формуах і ў сацыяльных сетках. Беларускія ўлады сцвярджалі, што эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне пакуль не дае падстаў для рашучых дзеянняў, якія могуць пагоршыць эканамічную сітуацыю. «Беларусы не знаходзяцца ў той сітуацыі, каб прымаць драконаўскія меры. Але і супакойвацца не трэба», — казаў Аляксандр Лукашэнка тры дні таму, 20 сакавіка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024