Польшча і Літва працягнулі рашэнне аб закрыцці межаў, а усіх з працоўнай візай чакае каранцін

Улады Польшчы прынялі рашэнне падоўжыць да 13 красавіка распараджэнне аб закрыцці межаў рэспублікі для процідзеяння распаўсюджванню каранавіруса новага тыпу. Пра гэта заявіў на брыфінгу 25 сакавіка міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі, піша n*.by. У Літве да 13 красавіка захоўваецца каранцін.

Як ён нагадаў, межы краіны былі закрытыя з 15 сакавіка на 10 дзён. «Гэта рашэнне прадоўжана яшчэ на 20 дзён. Да 13 красавіка межы нашай краіны застаюцца закрытымі», — сказаў міністр.

Акрамя гэтага, па словах Каміньскага, тыя, хто працуе ў суседніх з Польшчай краінах і штодня перасякае мяжу, з пятніцы павінны будуць адправіцца ў каранцін пасля прыезду ў рэспубліку. Раней гэтай катэгорыі грамадзян дазвалялася ездзіць на працу ў нармальным рэжыме.

У Польшчы зафіксавана 957 выпадкаў каранавіруса.

Урад Літвы ў гэты ж дзень пастанавіў падоўжыць ўсеагульны каранцін з-за распаўсюду каранавіруса да 13 красавіка ўключна, піша Delfi.lt.

«Каранцін падоўжаны да 24 гадзін 13 красавіка», — пацвердзіў BNS канцлер урада Альгірдас Станчайціс. Раней урад пастанавіла, што каранцін ўводзіцца да 30 сакавіка.

На час каранціну абмежаваны выезд з краіны і ўезд у яе, забароненыя масавыя мерапрыемствы, зачыненыя кафэ, многія крамы, розныя паслугі. Таксама не працуюць адукацыйныя ўстановы, жыхарам рэкамендавана працаваць з дому.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024