Навіны

Ці каранавірус Божая кара за людскія грахі? Адказвае святар з Гродна

«Наша Н**а» апытала святароў асноўных канфесій, якія дзейнічаюць у Беларусі: што яны думаюць пра каранавірус і ці не ёсць гэта Божай карай за людскія грахі?

На пытанне адказаў у тым ліку Андрэй Крот, парах грэка-каталіцкай (уніяцкай) парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне.

Андрэй Крот. Фота з facebook.com
«Не ведаю, адкуль узяўся каранавірус. Я маю, можа быць, дастаткова нетыповае для святара захапленне: чытаю альбо слухаю фантастычныя раманы. У гэтых кнігах часта ёсць такі матыў: вось навукоўцы нешта нашкодзілі, і штосьці вырвалася з-пад іх кантролю і знішчыла чалавецтва. Гэта можа быць і вірус, і нейкая машына. Матыў такі не новы, але вельмі распаўсюджаны.

Сённяшняя эпідэмія добра паказвае тое нявер’е, якое сёння існуе ў чалавецтва. Нявер’е нават не ў Бога, не рэлігійнае, а салідарна-чалавечае. Няма веры да навукі, няма веры да ўладаў, бо «яны нас падманваюць і хаваюць дакладныя лічбы хворых і памерлых» і г. д.

Калі сказаць, што эпідэмія каранавіруса — гэта пакаранне за грахі, то гэта не будзе моцным перабольшваннем. Бо людзі перасталі давяраць адно аднаму, перасталі давяраць Богу, перасталі верыць у нейкія этычныя нормы.

Калі здараюцца такія непрадбачлівыя чалавекам здарэнні, то яны руйнуюць чалавечае жыццё, здароўе, некаторых забіваюць. Гэта руйнуе нашу штодзённую рэальнасць, Бог дасылае нам такі шанец, каб мы задумаліся, ацанілі тое, што маем. Навучыліся карыстацца тым, што ад Бога атрымалі".

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024