Навіны

Беларускія экспрэс-тэсты на каранавірус сертыфікавалі ў паскораным рэжыме: будуць вырабляць да 20 тыс. у дзень

Тэст-сістэму для выяўлення РНК каранавіруса распрацавала група навуковых супрацоўнікаў «Сивитала» на чале з прафесарам Валерыем Сямёнавым. Гэта дазваляе атрымаць вынік не больш чым за паўтары гадзіны, пішуць naviny.by.

«Дыягностыка сёння надзвычай важная, таму міністэрства прыняло рашэнне паскорыць сертыфікацыю і выдачу дазволу», — паведаміў БелаПАН уладальнік віцебскай кампаніі-распрацоўніка Сяргей Іваноў.

Выпуск тэст-сістэм і дастаўка ў віцебскія лабараторыі пачнуцца 7 красавіка.

«Мы пачынаем вытворчасць з заўтрашняга дня — гэта каля трох тысяч тэстаў у дзень. Далей — з нарошчваннем да 20 тыс. у дзень, — сказаў Іваноў. — У Віцебску будуць вызначаны лабараторыі, якія будуць праводзіць даследаванні. Для пачатку будзем пастаўляць у Віцебск, Мінск, Магілёўскую вобласць. Ужо ёсць заяўкі з Украіны, Расіі, Узбекістана, Казахстана».

Суразмоўца адзначыў, што кампанія закупіла неабходныя кампаненты для 100 тыс. тэстаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024