Выбары прэзідэнта па пошце. Што прапануюць у Польшчы з-за каранавіруса

Ніжняя палата польскага парламента (Сойм) у панядзелак прыняла прапанаваны кіруючай партыяй «Права і справядлівасць» (ПіС) праект паправак у Выбарчы кодэкс, які дазваляе правесці чарговыя выбары прэзідэнта краіны, прызначаныя на 10 красавіка, дыстанцыйна — з дапамогай пошты, піша n*.by са спасылкай на tass.ru.

Аўтары праекта заяўлялі, што паштовае галасаванне — неабходная мера, каб засцерагчы выбаршчыкаў у перыяд пандэміі. Супраць выступілі не толькі прадстаўнікі апазіцыі, але і палітычнае аб’яднанне «Паразуменне» віцэ-прэм'ера Яраслава Говіна, якое ўваходзіць у кааліцыю з ПіС. Ён прапанаваў перанесці выбары на два гады, змяніўшы Канстытуцыю і падоўжыўшы 0дзейнага прэзідэнта Анджэя Дуды з цяперашніх пяці да сямі гадоў. Апазіцыя заявіла, што не падтрымае гэтую ініцыятыву.

У Польшчы могуць перанесці прэзідэнцкія выбары

Але з другой спробы ПіС удалося ўнесці праект на разгляд Сойму і зацвердзіць яго.

Як адзначаюць назіральнікі, папраўкі ў выбарчы кодэкс ПіС вырашыла ўводзіць занадта позна. Нават калі Сенат (верхняя палата парламента) аператыўна іх зацвердзіць, на падрыхтоўку да дыстанцыйнага галасавання ў краіне з 30 млн выбаршчыкаў застанецца менш за тыдзень.

Каранавірус у Польшчы

У Польшчы колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам дасягнула 4 413, 107 чалавек памерлі, 162 ачунялі. Для процідзеяння пашырэнню інфекцыі ўлады Польшчы ўвялі рэжым эпідэміі, зачынілі межы для іншаземцаў і адпраўляюць ўсіх, хто ўязджае ў краіну, на 14-дзённы каранцін. У краіне зачыненыя ўсе ўстановы, за выключэннем прадуктовых крам і аптэк. Жыхарам забаронена выходзіць з дому без крайняй неабходнасці. Усе грамадзяне абавязаны выконваць сацыяльную дыстанцыю ў два метры.

Жыхары хочуць перанесці выбары

10 мая ў Польшчы павінен прайсці першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Калі ніхто з кандыдатаў не набярэ больш за 50% галасоў, 24 мая адбудзецца другі тур з удзелам двух кандыдатаў, якія набралі найбольш. З-за пандэміі выбарчая кампанія фактычна замарожаная. Паводле апытанняў, больш за 70% жыхароў Польшчы лічаць неабходным перанесці волевыяўленне на пазнейшы тэрмін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024