Навіны

Сетка піцэрый Pizza&Coffee падтрымала медыкаў Гродна

Гродзенскі прадпрымальнік і ўладальнік сеткі піцэрый Pizza&Coffee Томаш Пецюл 8 красавіка накарміў увесь персанал інфекцыйнай бальніцы піцамі. Уладальнік сеткі зрабіў гэта ў знак падзякі і павагі за ўклад медперсаналу ў барацьбу з COVID-19.

— Не трэба думаць, што гэта разавае мерапрыемства. Зараз медыкам як ніколі патрэбна наша падтрымка! — кажа Томаш.

Ён запэўніў медыкаў аб дапамозе ў любы дзень і ў любы час. І заклікаў усіх уладальнікаў і заснавальнікаў гродзенскіх устаноў уключыцца ў барацьбу з COVID-19: «Падтрымаем медыкаў усімі сіламі!»

Таксама ўладальнік сеткі распавёў, што ў хуткім часе ў сеткі піцэрый Pizza&Coffee з’явіцца сэрвіс, з дапамогай якога любы неабыякавы чалавек зможа падтрымаць медыкаў і ахвяраваць ім піцы. А таксама падтрымаць людзей, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, якія зараз не могуць ажыццяўляць асноўны від дзейнасці.

Падрабязней даведацца пра сэрвіс можна на старонцы інстаграм instagram.com/pizzacoffee.by/

Рабіце дабро, і яно абавязкова да вас вернецца!

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024