Навіны

У гродзенскім шпіталі павесіўся пацыент. Напярэдадні ў яго ўзялі тэст на COVID-19

У горадзенскім кардыялягічным цэнтры засіліўся пацыент. Сьледчы камітэт праводзіць праверку па факце сьмерці мужчыны, піша С**бода.

Паводле інфармацыі горадзенскага сайта s13, 68-гадовы мужчына павесіўся ноччу 19 красавіка ў палаце кардыялягічнага цэнтру. Яго знайшла санітарка. Гарадзенец паступіў у кардыяцэнтар з інфарктам больш за тыдзень таму. Пазьней у яго выявілі пнэўманію. 18 красавіка пацыента ізалявалі ў асобную палату і ўзялі ў яго мазок на COVID-19, вынікі якога яшчэ невядомыя.

У Сьледчым камітэце пацьвердзілі факт здарэньня. Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Горадзенскай вобласьці Іна Пазьняк, Горадзенскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту праводзіць праверку па факце сьмерці 68-гадовага мужчыны. Высьвятляюць усе абставіны таго, што адбылося. Паводле папярэдніх дадзеных, сьмерць ня мае крымінальнага характару. Прызначылі неабходныя экспэртныя дасьледаваньні.

Як паведамілі БелаПАН у горадзенскім кардыялягічным цэнтры, галоўнага лекара, які мог бы пацьвердзіць або абвергнуць здарэньне, пакуль няма на месцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024