Навіны

Беларускім медыкам прызначылі даплаты за працу з 5 інфекцыямі

Міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік падпісаў пастанову аб сьпісе інфэкцыяў, за працу зь якімі мэдыкі мусяць атрымаць надбаўкі да заробкаў. Дакумэнт апублікавалі 23 красавіка, ён распаўсюджваецца на працоўныя стасункі, якія ўзьніклі ад 1 красавіка, піша «Радыё С**бода».

Штомесячны дадатак да заробку работнікаў бюджэтных установаў аховы здароўя даецца за працу ва ўмовах, зьвязаных зь пяцьцю інфэкцыямі:

  • COVID-19;
  • блізкаўсходні рэсьпіраторны сындром (MERS);
  • халера;
  • чума;
  • гемарагічная ліхаманка Эбола.

Колькі мусяць даплаціць

Гэта рэгулюе не пастанова Мінздароўя, а ранейшы ўказ Аляксандра Лукашэнкі. Паводле ўказу ад 16 красавіка, штомесячныя надбаўкі абяцаюць такія:

  • за дапамогу пацыентам у амбуляторных умовах: лекарам — 1000 рублёў, мэдычным работнікам зь сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй — 500 рублёў, іншым працаўнікам — 300 рублёў;
  • за працу ў інфэкцыйных аддзяленьнях, прыёмных аддзяленьнях лякарняў, санітарна-эпідэміялягічных арганізацыях у асяродках інфэкцыі, на памежных пераходах і санітарна-карантынных пунктах, у лябараторыях з дасьледаваньнем на вірусныя інфэкцыі, кабінэтах рэнтгену і кампутарнай тамаграфіі, патолягаанатамічных аддзяленьнях — 1500 / 1300 / 900 рублёў;
  • у аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі, рэанімацыі, анэстэзіялёгіі, на «хуткай дапамозе» — 3000 / 2000 / 1000 рублёў;
  • у пераведзеных на закрыты 3-зьменны рэжым працы аддзяленьнях рэанімацыі і анэстэзіялёгіі, лябараторыях з дасьледаваньнямі на вірусныя інфэкцыі — 4000 / 3000 / 1500 рублёў.

Месяц даму мэдыкам ужо ўводзілі даплаты за працу, зьвязаную з каранавірусам, але нават у Палаце прадстаўнікоў адзначалі, што тыя даплаты былі надзвычай нізкія — выходзіла 25−30 рублёў.


«Калі ляжа хуткая, ляжа краіна». Кіроўца з Гродна расказаў, як хуткая дапамога працуе падчас пандэміі, якой быццам бы няма

Да 18 выклікаў на дзень. Як змянілася работа ўрача ў паліклініцы праз каранавірус

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024