Навіны

МЗС Беларусі пазбавіла акрэдытацыі журналістаў «Первого канала» пасля сюжэта пра каранавірус. «Гэта беспадстаўна»

Мінстэрства замежных спраў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі здымачную групу Першага фэдэральнага тэлеканалу Расеі. Пра гэта паведамілі ў выніковай праграме «Панарама» Беларускага тэлебачаньня, піша «Радыё С**бода». Прэс-служба каналу лічыць гэтыя дзеянні беспадстаўнымі.

Расейскі «Первый канал» 6 траўня раніцай выдаў у эфір сюжэт пра складаную эпідэміялягічную сытуацыю ў Беларусі. Матэрыял называўся «Правядзеньне масавых мерапрыемстваў прывяло да рэзкага пагаршэньня віруснай сытуацыі ў Беларусі». Расейскі журналіст Аляксей Кручынін наведаў Стоўпцы. Сюжэт распавядаў аб «рэзкім пагаршэнні сітуацыі з каранавірусам» у Беларусі. Таксама адзначалася што «афіцыйная статыстыка ў мясцовых жыхароў не выклікае даверу», у якасці ілюстрацыі журналісты знялі панараму мясцовых могілак.

Беларуская дзяржаўная тэлевізія адказала матэрыялам пад назвай «Сем фэйкаў ў адным сюжэце фэдэральнага каналу Расеі», дзе жорстка раскрытыкавала працу расейскіх калег. Спасылку на гэты сюжэт размясціў нават афіцыйны тэлеграм-канал Мінздароўя Беларусі.

«Первый канал» лічыць рэакцыю беспадстаўнай

«Пацьвярджаем высылку нашага карэспандэнта і пазбаўленьне акрэдытацыі ўсёй здымачнай групы. Лічым, што гэтыя дзеяньні беларускіх уладаў абсалютна беспадстаўныя», — цытуе interfax.by прэс-службу каналу.​

Камісія акрэдытацыі замежных журналістаў МЗС прыняла адпаведнае рашэньне 6 траўня. Прычыну пазбаўленьня акрэдытацыі ў МЗС не называюць.

«Гэта не справа дыпмісіі». Што сказаў пасол Расіі ў Беларусі

Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў адказаў belta.by, што ня справа кіраўніка дыпляматычнай місіі - камэнтаваць журналісцкія сюжэты.

— Гэта федэральны, але не дзяржаўны канал, — растлумачыў ён. — Мяркую, што сістэма міждзяржаўных стасункаў Расеі і Беларусі вызначаецца нацыянальнымі лідэрамі - прэзідэнтамі нашых краін, узаемадзеяннем урадаў, міністэрстваў, ведамстваў, маштабным супрацоўніцтвам рэгіёнаў, гарадоў-пабрацімаў. Асаблівая роля адведзена парламентам.

Калі агенцтва БЕЛТА ацэньвае той ці іншай рэпартаж як фактар, негатыўна ўплывае на сістэму нашых адносін, пагадзіцца з гэтым не магу.

Таму што любы журналіст, любая рэдакцыя таго ці іншага СМІ - у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам як Расіі, так і Беларусі - сама вызначае той набор матэрыялаў, які прадстаўляе аўдыторыі. Перакананы, што чытач, глядач або слухач маюць дастатковы вопыт, могуць самастойна зрабіць для сябе высновы, зыходзячы з медыйнага матэрыялу.

Мяркую, калі ёсць пытанні да падачы ў тым ці іншым матэрыяле фактаў, якія прадстаўлены журналістамі, то гэтая тэма павінна абмяркоўвацца ў рамках прафесійных саюзаў, якія аб’ядноўваюць прадстаўнікоў медыйнага свету, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца фарміраванне дзелавой этыкі журналістаў.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024