Упершыню анлайн: у прамым эфіры VOKA пакажуць «Ноч музеяў» у гістарычным

Упершыню ў Беларусі штогадовая міжнародная акцыя «Ноч музеяў» пройдзе ў анлайн-фармаце. Адмыслова да гэтай падзеі, якая адбудзецца 16 мая, Нацыянальны гістарычны музей, відэа сэрвіс VOKA і каманда рок-фолк оперы «Чарадзей» адаптавалі музычны спектакль для паказу ў прамым эфіры. Бясплатная трансляцыя пачнецца, а 21-й гадзіне і будзе даступная для ўсіх ахвотных у любой кропцы свету.

Рок-фолк опера «Чарадзей» напісана беларускім кампазітарам, сцэнарыстам і прадзюсарам Раманам Арловым па матывах летапісных крыніц, дзе згадваецца легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Прэм’ера адбылася ў 2016 годзе ў Белдзяржфілармоніі, затым спектакль быў паказаны каля дзесяці разоў на іншых сцэнічных пляцоўках і ў розных версіях.

Для першай анлайн-праграмы «Ночы музеяў» у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь падабраны асобныя нумары з рок-фолк оперы «Чарадзей», якія прагучаць у акустычным выкананні. Разам з галоўнай гераіняй — багіняй Марай (салістка гурта «У нескладовае» Кацярына Поцюс) — гледачы VOKA у прамым эфіры адправяцца на пошукі Усяслава Чарадзея (саліст ансамбля «Купалінка» Уладзімір Сцепанкоў), сустрэнуцца з яго ўнучкай Ефрасінняй Полацкай, князем Мікалаем Радзівілам Чорным і іншымі знакавымі постацямі. А пасля анлайн-паказу оперы, які прадоўжыцца каля дзвюх гадзін, трансляцыя працягнецца ўжо з дворыка Нацыянальнага гістарычнага музея, дзе адбудзецца начны канцэрт.

Прамы эфір16 мая будзе даступны ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі ды іншых краін свету без аўтарызацыі. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу стаць удзельнікам першай у Беларусі «Ночы музеяў» у анлайн-фармаце і ўбачыць усё, што адбываецца ў выставачных залах, з розных ракурсаў, нават знаходзячыся ў сябе дома.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024