Навіны

Яшчэ чацвёра рыхтуюцца ў прэзідэнты: фермер, два прадпрымальнікі і актывіст-каталік

Выбары прэзыдэнта Беларусі прызначылі на 9 жніўня, сьпісы ініцыятыўных груп трэба падаць да 15 траўня. Партыі БНФ і «Справядлівы сьвет» адмовіліся ад удзелу, праймэрыз «перафарматавалі», БСДГ, ЛДПБ і «Гавары праўду» >выстаўляюць па кандыдаце, Статкевіч — тры дзясяткі «кандыдатаў пратэсту», у тым ліку зьняволенага блогера Ціханоўскага, піша «Радыё С**бода».

Цягам 10−11 траўня зьявіліся яшчэ чатыры чалавекі, якія заявілі аб жаданьні балятавацца. Заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў падалі таксама тры «кандыдаты пратэсту» Статкевіча: Вераніка Мішчанка, Анжаліка Жалезьнякова і Аляксандар Грачышнікаў.

Чытайце таксама: Заснавальнік Парка высокіх тэхналогій Валер Цапкала ідзе на выбары

Былая дэпутатка Ганна Канапацкая аб сваім удзеле ў перадвыбарчай кампаніі абяцае абвесціць заўтра, 12 траўня, на сваёй прэс-канферэнцыі з фуршэтам.

Ганцэвіч ішоў у дэпутаты на трактары, з казой і каровай

44-гадовы фэрмэр-блогер Юры Ганцэвіч у вёсцы Пакалюбічы гадуе коз, кароў і авечак. Летась на Youtube-канале ён займеў нечаканы посьпех з ролікам пра дарожны збор, пасьля балятаваўся ў дэпутаты і ладзіў пікет на трактары, браў на перадвыбарчую агітацыю карову і казу.

Цяпер ён абвясьціў, што ідзе ў прэзыдэнты, каб змагацца з «анархіяй чыноўнікаў» і быць «запасным варыянтам Ціханоўскага».

Правальскі ўжо спрабаваў пайсьці ў прэзыдэнты 10 гадоў таму — забракавалі подпісы

Уладзімер Правальскі

Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта ў 2010 годзе, 60-гадовы прадпрымальнік Уладзімер Правальскі зь Віцебску абвясьціў 11 траўня пра сваё вылучэньне на цяперашнія выбары. У БелаПАН праз электронную пошту паступіла фота ягонай рукапіснай заявы аб стварэньні ініцыятыўнай групы для збору подпісаў выбарнікаў.

Правальскі вядомы тым, што 10 гадоў таму толькі 118 з 109 338 подпісаў, сабраных за яго вылучэньне, прызналі сапраўднымі: астатнія, на думку Цэнтравыбаркаму, былі скапіяваныя.

У адказ прэтэндэнт заявіў, што расцэньвае дзеяньні тэрытарыяльнай выбарчай камісіі як перавышэньне паўнамоцтваў і будзе іх абскарджваць. Яго словы кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына пракамэнтавала так: «Сапраўды, Астап Бэндэр адпачывае».

Кісель удзельнічала ў перамовах перавозчыкаў зь Мінтрансам пра польскія «дазволы»

51-гадовая менская прадпрымальніца Натальля Кісель фармуе групу па зборы подпісаў, паведаміў Auto.t*t.by кіраўнік ейнага штабу, старшыня асацыяцыі грузаперавозчыкаў «Рэгіён-8» Сяргей Штода.

Натальля Кісель ня мае палітычнага досьведу, але ўдзельнічала ў перамовах грузаперавозчыкаў зь Міністэрствам транспарту вакол канфлікту з польскімі дазволамі на паездкі для беларускіх дальнабойшчыкаў.

Патэнцыйная кандыдатка мае тры вышэйшыя адукацыі. Працуе і як індывідуальная прадпрымальніца, і як намесьніца дырэктара кампаніі «Кісель В.В.». Замужам, мае двух дзяцей.

Арцюхоў «стаяў ля вытокаў» адраджэньня БХД

39-гадовы менскі прадпрымальнік, уладальнік друкарні «Капірфільд» і каталіцкі актывіст Мікалай Арцюхоў таксама зьбірае сваю ініцыятыўную групу, пра што расказвае ў сацсетках.

«Наша н**а» згадвае, што Арцюхоў «стаяў ля вытокаў» адраджэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (такая партыя была заснаваная ў 1927 годзе, рух адрадзілі ў 2009-м, але партыя дагэтуль не зарэгістраваная). Цяпер Арцюхоў ідзе не ад БХД, а заяўляе пра ўласны рух «Адзінства». Піша, што падтрымлівае Ціханенку.

Чытайце таксама: Гродзенцы арганізавалі дапамогу затрыманым актывістам. Як іх падтрымаць?

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024