Старшакласнікі з Гродзеншчыны выступяць на моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk

Маштабная інтэлектуальная канферэнцыя для моладзі TEDxYouth@Minsk адбудзецца ў сталіцы 19 верасня. На ёй свае ідэі ў сферы тэхналогій, экалогіі, інклюзіі і культуры прадставяць дзесяць старшакласнікаў з усёй краіны — фіналісты конкурсу «Першыя», сярод якіх два школьнікі з Гродзенскай вобласці. Конкурс праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў TEDxMinsk. Рэгістрацыя на падзею ўжо пачалася. Уваход вольны. Усе спікеры будуць выступаць па-беларуску.

Магчымасць прэзентаваць свае праекты ў сусветна вядомым фармаце TED атрымалі вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў. Журы конкурсу «Першыя» прагледзела больш за сотню відэазаявак і выбрала дзесяць лепшых ідэй. Іх аўтары і выйдуць 19 верасня ў знакаміты чырвоны круг TED з 10-хвіліннай прамовай, якую ўжо зараз рыхтуюць разам з ментарамі - прадстаўнікамі беларускай супольнасці TED. Сярод удзельнікаў:

  • Самуіл Алексін (Мінск, 11 клас);
  • Павел Ананіч (Магілёў, сярэдняя школа № 21, 11 клас);
  • Лізавета Грынюк (Слуцк, сярэдняя школа № 11, 10 клас);
  • Настасся Кундзір (Віцебск, сярэдняя школа № 12, 9 клас);
  • Канстанцін Муліца (Іўе, гімназія № 1, 10 клас);
  • Дзяніс Рабчук (Брэст, гімназія № 1, 10 клас);
  • Ангеліна Себік (Гомель, гімназія № 10, 10 клас);
  • Вікторыя Сідарэнка (Гомель, сярэдняя школа № 44 імя М.А. Лебедзева, 10 клас);
  • Соф’я Федчанка (Мінск, гімназія № 4, 9 клас);
  • Кацярына Янголь (Крэва, сярэдняя школа, 11 клас).

Канферэнцыя TEDxYouth@Minsk адбудзецца ў Беларусі ў другі раз і з’яўляецца часткай сусветнага руху TED у нашай краіне. Па традыцыі прамовы ўсіх спікераў будуць гучаць па-беларуску, бо адна з мэтаў праекта — пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і яе вядомасці ў сусветнай прасторы.

«У беларускай моладзі ёсць шмат незвычайных і карысных ідэй, а глабальная місія TED акурат палягае ў тым, каб іх распаўсюджваць. Мы прапануем падлеткам магчымасць падзяліцца сваімі задумамі і быць пачутымі. На канферэнцыі выступяць аўтары сапраўды цікавых праектаў. Яны шмат рыхтаваліся, авалодвалі прамоўніцкім майстэрствам, і іх выступ у сусветна вядомым фармаце можа стаць натхняльным прыкладам для іншых школьнікаў», — адзначыў Мікалай Брэдзелеў, начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 — генеральнага партнёра канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

Гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z, абвешчаны ў кастрычніку 2019 года для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў. Цягам навучальнага года школьнікі распрацоўвалі свае праекты ў чатырох тэматычных кірунках — «Экалогія», «Тэхналогіі», «Інклюзія» і «Культура», а таксама бралі ўдзел у крэатонах у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Гродне. Спецыяльна для канкурсантаў быў запушчаны першы беларускамоўны падкаст для моладзі, у якім прафесіяналы з розных сфер дзяліліся парадамі па запуску і прэзентацыі праектаў.

Больш падрабязнай інфармацыі - на сайце www.generation.A1.by.

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024