Падтрымаць мову і медыкаў. «Агульная дыктоўка» пройдзе анлайн

Акцыя ў падтрымку беларускай мовы «Агульная дыктоўка» пройдзе 6 чэрвеня цалкам дыстанцыйна — праз YouTube. Сёлета «Агульная дыктоўка» дасць магчымасць кожнаму беларусу не толькі праверыць валоданне мовай, але і зрабіць свой унёсак у барацьбу супраць COVID-19.

Арганізатар праекта ААТ «Лідскае піва» плануе за кожнага ўдзельніка дыктоўкі перелічыць 5 BYN на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя, а таксама неабазначаныя на сайце дадатковыя сумы за ўсіх, хто атрымае 9 і 10 балаў па выніках дыктоўкі.

«Агульная дыктоўка» будзе транслявацца 6 чэрвеня ў прамым эфіры на YouTube. Тэма дыктоўкі — нашы традыцыі і карані, каштоўнасці, якія яднаюць.

Каб узяць удзел, трэба да 4 чэрвеня зарэгістравацца на сайце арганізатара. Спасылку на трансляцыю дашлюць на e-mail.

Зарэгістравацца

Праект «Агульная дыктоўка» накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, гуртаванне ўдзельнікаў і пошук аднадумцаў па інтарэсах.

Летась дыктоўку пісалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі або анлайн.

Упершыню «Агульная дыктоўка» прайшла ў 2017 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы. У розны час праект падтрымлівалі група Naviband, SHUMA, акцёры Купалаўскага тэатра, рэжысёр Іван Пінігін, пісьменнікі Андрусь Горват і Людміла Рублеўская. У 2019-м асноўнае мерапрыемства суправаджала радыётрансляцыя, дзякуючы чаму да праекта далучыліся і беларусы ЗША, Польшчы, Расіі і Украіны.

У гэтым годзе «Агульная дыктоўка» ўпершыню пройдзе выключна ў анлайн-фармаце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024