Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Пандэмія і дабрачыннасць натхнілі фатографа з Гродна зрабіць дабрачынную выставу - Hrodna.life - навіны Гродна

Пандэмія і дабрачыннасць натхнілі фатографа з Гродна зрабіць дабрачынную выставу

Першы партрэт з серыі «Чалавек. Прастора. Супрэматызм» паказаў гледачам 28 траўня фатограф Аляксандр Кузас. Яго праца — частка дабрачыннага праекта Hrodna.life у падтрымку Гродзенскага дзіцячага хоспіса «Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць».

Першым фатограф здымаў майстра па пірсінгу Ігара Бірукова. Разам з Місіс Беларусь — 2018 і 2019 Святланай Скок яны сталі амбасадарамі праекта. Далучыцца да падтрымкі дзіцячага хоспіса можна, набыўшы рэчы з «супрэматычнымі» малюнкамі.

Амбасадары праекта «Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць» Ігар Бірукоў і Святлана Скок

«Фатаграфую ўжо больш за 15 гадоў, пачынаў яшчэ са стужкі, — кажа Аляксандр. — І заўжды здымаю партрэты».

За час працы ў фотографа з’явіліся свае «фішкі». «Лепш працаваць там, дзе чалавеку звычна. У спакойных абставінах больш праяўляецца характар героя. Можна адным здымкам расказаць пра чалавека, яго інтарэсы і рэчы, што яго атачаюць».


Чытайце таксама: «Мастера увидели, сказали — классно!» Купи шопер, футболку или маску с «супрематическим» принтом и поддержи детский хоспис


Паводле Аляксандра Кузаса, найбольш пасуюць для здымкі партрэтаў працоўныя месцы. «На рабоце мы праводзім вельмі шмат часу. Працоўнае месца можа расказаць пра асобу нават больш, чым яго жытло».

Ігар Бірукоў. Яго панарамны партрэт стаў першым у серыі здымкаў Аляксандра Кузаса

Усе героі серыі партрэтаў «Чалавек. Прастора. Супрэматызм» здымаюцца ў цішотках з супрэматычнымі прынтамі. З дзіцячых малюнкаў ад пацыентаў дзіцячага хоспіса іх перапрацавала ў прынты дызайнерка Ірына Варкулевіч.

На думку фатографа, малюнкі арганічна ўпісваюцца ў любую прастору. «Супрэматызм — вельмі своеасаблівае мастацтва. Круг, квадрат, некалькі палосак. Гэта падаецца вельмі простым, калі ўсё гатова. Калі не, гэта не проста».

З іншага боку, здымка герояў супрэматычнага праекта «праявіла» супрэматызм у наваколлі. «Усё складаецца з простых фігур. Шафа простакутная. А стол — круглы»

Для праекта «Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць» Аляксандр рыхтуе панарамныя партрэты герояў. Гэта тэхніка прадугледжвае паслядоўную здымку 6−7 кадраў, якія пасля сшываюцца ў адзін. Такія здымкі дазваляюць адлюстраваць прастору так, як бачна вачыма і пазбегнуць аптычных скажэнняў камеры. Для ўзмацнення атмасфернасці ён робіць мастацкую апрацоўку і рэтушоўку партрэтаў.

Фатограф расказаў, што фотаздымка вырасла ў справу жыцця з хобі. Вучыўся Аляксандр спачатку на вадзіцеля-аўтаслесара, а пасля на псіхолага. Доўгі час працаваў графічным дызайнерам. Некалькі гадоў таму адбылася яго першая аўтарская выстава «Справа жыцця».

У дабрачынным праекце фатограф удзельнічае ўпершыню. «Мне спадабаліся ідэя і канцэпцыя. Пачынаць ніколі не позна».

Ахвотныя падтрымаць дзіцячы хоспіс могуцт замовіць рэчы з супрэматычнымі прынтамі. Гэта шопер, маска і цішотка. Абавязкова захавайце пацвярджэнне аплаты і адпраўце яго на мэйл info@hrodna.life.

Гэтыя рэчы дапамогуць захаваць стыль нават падчас каранавіруса.

Малюнкі зрабілі дзеці з Гродзенскага дзіцячага хоспіса імя святога Губерта. Прынты на іх аснове падрыхтавала дизайнерка Ірына Варкулевіч, а Hrodna.life арганізаваў пашыў рэчаў і друк.

Арганізатары праекта і амбасадары брэнда «Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць»: Ірына Новік, рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life, Ігар Бірукоў, гаспадар тату салона «Храброе сердце», Вольга Вялічка, дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса імя святога Губерта, Ірына Варкулевіч, дызайнерка, Святлана Скок, Місіс Беларусь 2018 і 2019

Чытай яшчэ:

Калядная гісторыя пра супрэматызм і дабрачыннасць. Аўстраліец набыў усе малюнкі з выставы дзіцячага хоспіса

Апошнія запісы

Новы паварот у рэканструкцыі Дома быту ў Гродне: гарадскія архітэктары раскрытыкавалі Сямашку, прызначаны грамадскія слуханні

Грамадскія слуханні па праекце рэканструкцыі Дома быту на вуліцы Замкавай пройдуць 18 снежня ў Гродне.…

16 снежня 2025

«Падзея глыбока закранула сэрцы». У Сапоцкіне аднаўляюць касцёл XVIII стагоддзя пасля вялікага пажару: спадзяюцца паспець да Раства

У гарадскім пасёлку Сапоцкін Гродзенскага раёна працягваецца расчыстка касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога…

16 снежня 2025

У Гродне пройдзе кніжны фрымаркет

Штогадовы кніжны фрымаркет пройдзе 20 снежня ў Цэнтральнай дзіцячай гарадской бібліятэцы. Акрамя абмену кнігамі, гродзенцаў…

16 снежня 2025

Шматдзетная маці купіла закінуты лагер у Мастоўскім раёне і плануе перарабіць яго пад жыллё

Шматдзетная маці выйграла аўкцыён па продажы закінутага дзіцячага аздараўленчага лагера «Алімпіец» у Гродзенскай вобласці. Яна…

16 снежня 2025

Жыхар Слоніма патануў у мясцовым ФАКу — яго блізкія ўжо год спрабуюць выявіць прычыну смерці

40-гадовы жыхар Слоніма Максім патануў у мясцовым ФАКу "Шчара" год таму. З таго часу яго…

15 снежня 2025

З 2026 года ў паліклініках Гродна пяройдуць на электронныя медкарты

У гродзенскіх паліклініках адмовяцца ад папяровых медкартак. Пераход на электронную сістэму стане магчымым дзякуючы адзінай…

15 снежня 2025