Навіны

Асамблея НДА правядзе марафон анлайн-лекцый

4 чэрвеня Асамблея НДА запрашае паўдзельнічаць у Марафоне лекцый. Цягам пяці гадзін адбудзецца «анлайн-забег» ад розных спікераў і спікерак.

Трансляцыя пройдзе на YouTube-канале Асамблеі НДА. Рэгіструйся ТУТ, каб мы даслалі табе нагадку пра старт лекцыі.

16:00 «Шматразовае VS Аднаразовае», Наталля Блішчык

Нагадаць пра лекцыю ад Наталлі.

На лекцыі вы даведаецеся як зменшыць экалагічную нагрузку на навакольнае асяроддзе без шкоды для здароўя, як зрабіць шматразовы посуд і упакоўку бяспечнымі для карыстання. А таксама паразважаеце, ці зможа страх каранавіруса знішчыць лад жыцця, які будуецца на прынцыпах Zero Waste.

Наталля Блішчык — супрацоўніца інфармацыйнага цэнтра па пытаннях хімічнай бяспекі і адходаў Цэнтра экалагічных рашэнняў.

17:00 «Жанчыны і COVID: 5 гісторый беларусак», Наталька Мотуз

На прыкладзе некалькіх рэальных гісторый жанчын вы даведаецеся пра патрэбы і праблемы беларусак у часы пандэміі. Абмяркуем уразлівасць жанчын — санітарак і медсясцёр, настаўніц і маці з дзецьмі - падчас каранавірусу.

Наталька Мотуз, сяброўка Рады БАПЖ — Беларускай арганізацыі працоўных жанчын.

Нагадаць пра лекцыю ад Наталькі.

18:00 «Каранавірус: медыягігіена і пабочныя эфекты», Тамара Мацкевіч

Падчас лекцыі можна будзе даведацца, як не паддавацца паніцы праз чытанне фэйкавых навін, атрымаць парады па павелічэнні медыяграматнасці. Каранавірус сыходзіць, а фэйкі застаюцца.

Тамара Мацкевіч — медыяэкспертка, намесніца старшыні Таварыства беларускай школы, рэдактарка партала nastaunik.info.

Нагадаць пра лекцыю ад Тамары.

19:00 «2020: назад да межаў і ксенафобіі», Валдзіс Фугаш

Падчас лекцыі Валдзіс падзеліцца інфармацыяй аб тым, як падзеі першых месяцаў 2020 году агаляюць нецярпімасьць і мысьленьне ў катэгорыі межаў і нацыяў, а таксама пра магчымыя небясьпечныя наступствы гэтага.

Валдзіс Фугаш — праваабаронца з каманды Human Constanta, займаецца пытаньнямі правоў чалавека, культуры міра, асаблівы фокус на перасячэньні тэмаў міграцыі і/ці спорта і правоў чалавека.

Нагадаць пра лекцыю Валдзіса.

20:00 «Адказны і экалагічны турызм у свеце і ў Беларусі», Маша Гуліна

Што такое адказны турызм, якія ёсць прыклады ўдалых экатурыстычных праектаў у свеце, які патэнцыял экатурызма ў Беларусі і ці можна падарожнічаць так, каб нікому і нічому не нашкодзіць?

Спікерка: Маша Гуліна, рэдактарка анлайн-часопіса пра падарожжы 34travel 34travel.me і сайта прыродаахоўчай арганізацыі «Багна» bahna.land

Нагадаць пра лекцыю ад Машы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024