Навіны

Найбуйнейшы ў гісторыі Польшчы гуманітарны груз кіруецца на Гродзеншчыну

47 грузавікоў з 300 тонамі гуманітарнай дапамогі для барацьбы з эпідэміяй COVID-19 выправіліся з Польшчы ў Беларусь у чацьвер, 4 чэрвеня. 5 чэрвеня груз прыбудзе на Гродзеншчыну і ў Мінск, піша «Радыё С**бода» са спасылкай на польскую амбасаду.

Грузавікі вязуць 1000 кубамэтраў грузу, у тым ліку маскі, лекі, тэсты на каранавірус, сродкі індывідуальнай абароны, а таксама апараты штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Гэта ўжо другая партыя гуманітарнай дапамогі, прызначаная для Беларусі.

Як падкрэсьліў дзяржсакратар канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык, гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы. Яе даставяць у шпіталі Гродзенскай вобласьці і Менску.

Плянуецца, што грузавікі перасякуць мяжу 5 чэрвеня каля 6:30 раніцы ў пункце пропуску «Кузьніца Беластоцкая — Брузгі» і прыбудуць у Менск у гэты ж дзень. Іх сустрэнуць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства замежных спраў і польскай амбасады ў Менску.

Першую партыю гуманітарнай дапамогі беларускім мэдыкам падчас эпідэміі каранавірусу Польшча накіравала ў Беларусь 24 красавіка. Шэсьць грузавікоў прывезьлі агулам каля 80 тысяч літраў дэзынфэкцыйных сродкаў, 100 тысяч масак і 1000 адзінак лекаў. Частка грузу засталася ў Горадні, рэшта мелася паехаць у Менск і Воранава.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024