Навіны

ЦВК забараніў назіральнікам фатаграфаваць членаў камісій і выбарцаў без дазволу старшыні камісіі

Правілы правядзення выбараў у Беларусі рэгламентуюцца Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам. Аднак у дадатак перад кожнымі выбарамі Цэнтрвыбаркам на чале з Лідзіяй Ярмошынай выдае метадычны дапаможнік з падрабязнымі рэкамендацыямі. Сёлета там з’явіліся некаторыя змены ў параўнанні з 2019 годам, піша «Наша Н**а».

Цяпер дадаткова прапісаная забарона для назіральнікаў фатаграфаваць членаў камісіі і выбарцаў.

Як было ў 2019 годзе:

«Нягледзячы на тое, што Выбарчы кодэкс не ўказвае на права назіральнікаў ажыццяўляць фотаздымку ў памяшканні для галасавання, варта дазваляць назіральнікам па іх просьбе зрабіць некалькі фотаздымкаў. Пры гэтым назіральнік не павінен ствараць перашкоды для членаў участковай камісіі і выбаршчыкаў. Старшыня ўчастковай камісіі можа загадзя вызначыць месца, з якога дазваляецца зрабіць здымкі, размясціўшы там паказальнік «месца для фотаздымкі».

Чытайце таксама:
Ярмошына: Пасяджэнні камітэтаў будуць праходзіць без назіральнікаў. «Асаблівыя ўмовы» на выбарах-2020

Як стала ў 2020 годзе:

«Фота-, відэаздымка ў памяшканні ўчастковай камісіі ажыццяўляецца назіральнікамі ў наступным парадку:

старшыня ўчастковай камісіі загадзя вызначае месца, з якога назіральнікам дазваляецца зрабіць некалькі здымкаў, якія ілюструюць працэс галасавання і падліку галасоў. Пры гэтым назіральнік не павінен ствараць перашкоды для членаў участковай камісіі і выбаршчыкаў. Старшыня камісіі можа загадзя вызначыць месца для такіх здымак, размясціўшы там указальнік «месца для фотаздымкі»;

фота-, відэаздымка членаў участковай камісіі, выбаршчыкаў без іх дазволу і дазволу старшыні ўчастковай камісіі забараняецца".

Гэтае палажэнне па-ранейшаму не распаўсюджваецца на прадстаўнікоў СМІ.

Чытайце таксама:
«Толькі так я магу дапамагчы мужу». Ціханоўская заявіла, што будзе працягваць кампанію, нягледзячы на пагрозы

«Усё забіта, развалена, адны абяцанні». Гродзенцы пра выбары-2020

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024