Навіны

Сталі вядомыя цэны на прагулкі на верталёце па Гродне

Палёт да 15 хвілін па Гродне будзе каштаваць 65 рублёў. Паслугу аказвае турыстычная фірма «Студыя Адпачынку». Першыя палёты для гараджан запланаваны на 3 ліпеня.

Ажыццяўляць прагулкі па горадзе будзе верталёт бізнес-класа Robinson R44 (кабіна месціць 4 чалавекі: пілота і 3 пасажыраў). Верталёт належыць прафесійнаму верталётным клубу «АвіА-100» (частка групы кампаній «А-100»). Клуб працуе ў Беларусі з 2014 года.

Тэставалі верталёт у Гродне 19 і 20 чэрвеня. Ідэя аказваць паслугі аэратаксі належыць кіраўніку ТАА «Лайт-М ІнвестБуд» Яўгену Балашову, які займаецца рэканструкцыяй пад гасцініцу будынка на Вялікай Траецкай, 57. Каля гэтага дома і будзе часовая верталётная пляцоўка.

Расклад палётаў:
на 3 ліпеня з 12.00 да 21.00
на 4 ліпеня з 10.00 да 17.00

Папярэдні запіс абавязковы. Працягласць палёту да 15 хвілін.

Цана на 1 чалавека:
Першае месца побач з пілотам — 75 рублёў
Пасажырскія месцы бізнес-класа — 65 рублёў

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефонах:
+375 297 809 170 VIBER, WhatsApp
+375 291 887 788 VIBER, WhatsApp

У турыстычнай фірме «Студыя адпачынку» распавялі Hrodna.life, што, акрамя прагулак па горадзе, у гродзенцаў будзе магчымасць здзейсніць палёт у Мінск і назад у Гродна. Цану пакуль узгадняюць. Да сталіцы на верталёце можна дабрацца за 1 гадзіну 15 хвілін.

Чытайце таксама: «Добраться до Минска можно будет за час». В Гродно появился вертолет бизнес-класса

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024