Вада ў возеры Юбілейным у Гродне афарбавалася ў ненатуральны ярка зялёны колер. Гродзенцы здзіўляюцца: ці то нехта выліў у возера велізарную колькасць фарбы, ці то гэта наступствы цвіцення водарасцяў.
У рэдакцыю Hrodna.life даслалі відэа. «Людзі вылазяць — ногі зялёныя. Кашмар», — каментуе гродзенка.
Старшыня грамадскай арганізацыі «Экаманіторынг» Яўген Філімонаў распавёў Hrodna.life, што ў гэты час года ён увесь час назірае падобную карціну ў возеры.
«Зацвіла Юбілейка. У панядзелак прыедзе санстанцыя і закрые возера. Кожны год так робяць», — сказаў Філімонаў.
У камітэце прыродных рэсурсаў сітуацыю з вадой у возеры Юбілейным пакуль ніяк не каментуюць. У 2018 годзе падобную сітуацыю бачылі на Мінскім моры. Тады ў камітэце прыродных рэсурсаў распавялі, што праблема ў цвіценні вадаёма. Заквітнеў фітапланктон (сіне-зялёныя водарасці), які выклікае змяненне колеру вады. Такой яркай вада стала з-за высокай канцэнтрацыі пігментаваных клетак.
Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…
Гродзенскі святар Георгій Рой, які летась з’ехаў з Беларусі, патрапіў у расійскую базу крымінальнага вышуку.…
Тайнік з амуніцыяй знайшлі 12 траўня ў Гродзенскай вобласці. У 16 з 18 адкапаных скрыняў…
Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пакінуў без разгляду пазоў гродзенскага сайта Grodno.in супраць праўладнай актывісткі Вольгі…
Ад 2500 да 7000 рублёў можа атрымліваць ціктокер-акцёр. ТАА "Камерцыйная гандлёвая кампанія" шукае акцёраў ва…
У пункце пропуску "Каменны Лог" сфарміруюць сістэму бяспекі: палепшаць відэаназіранне, узмоцняць ахову і кантроль доступу.…