Навіны

Гродзенцу пагражае арышт за ўдзел у «Ланцугу салідарнасці»

Ежы Грыгенчу абвінавачваюць ва ўдзеле ў «Ланцугу салідарнасці» і будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляюць праваабаронцы.

30-га чэрвеня грамадска-палітычнага актывіста Ежы Грыгенчу выклікаў у РАУС Ленінскага раёна Гродна Аляксей Вайцешка, начальнік аддзела аховы правапарадка и прафілактыкі.

Ён паведаміў, што на Ежы Грыгенчу склалі пратакол па ч.3 арт. 23.34 КоАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ім на думку міліцыі з’яўляецца «Ланцуг салідарнасці», што прайшоў у Гродна 19-га чэрвеня. Актывіста будуць судзіць.

Яму пагражае штраф у памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

У Гродне 19 чэрвеня, а 19:00 пачалася акцыя салідарнасці са зняволенымі. Людзі расцягнуліся ланцугом ад Дома Мураўёва на Савецкай плошчы да філармоніі. Машыны, што праязджалі міма, актыўна сігналілі. Агулам ў ланцугу стаяла блізу 600 чалавек, затрымалі і ўжо вызвалілі аднаго чалавека. Пазней акцыі сталі штотыднёвымі. На апошняй акцыі затрымалі шэсць чалавек. Над імі ідуць суды.

Ежы Грыгенча — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У 2019 годзе паводле таго ж артыкула яго судзілі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, у 2017 — за ўдзел у Маршах недармаедаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024