Горад

Гродзенцы пішуць заявы аб прызнанні іх подпісаў за прэтэндэнтаў. Штаб Цапкалы: «Падамо скаргу ў суд»

Гродзенцы звяртаюцца ў тэрытарыяльную выбарчую камісію Ленінскага раёна Гродна, каб іх подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў прызналі. Заявы пакуль не могуць падлічыць — у камісіі чарга з людзей.

 — Яны (заявы — Hrodna.life) яшчэ паступаюць. Іх трэба лічыць, а ў мяне людзі стаяць і прыносяць гэтыя звароты, я іх рэгіструю паралельна, — паведамілі Hrodna.life у камісіі Ленінскага раёна Гродна.

У камісіі Кастрычніцкага раёна Гродна, дзе подпісы ўсіх кандыдатаў прызналі, але не паведамілі іх колькасць, заяў аб прызнанні подпісу не паступала. Наадварот, два чалавекі адклікалі свае подпісы за Валерыя Цапкалу, распавёў Hrodna.life член камісіі Уладзімір Ягорычаў. Агульных дадзеных у яго няма.

«Мы яшчэ не разглядалі сапраўднасць, а калі будзе ўстаноўлена сапраўднасць (подпісаў - Hrodna.life), мы вашы не будзем улічваць», — адказаў Ягорычаў людзям, якія хацелі адклікаць подпісы.

Колькасць пададзеных подпісаў назваць Hrodna.life адмовіліся, спасылаючыся на тое, што іх яшчэ будуць правяраць абласная камісія.

Чытайце падрабязней: Сколько подписей собрали альтернативные претенденты в президенты на Гродненщине

У камісіі Ленінскага раёна Гродна раней прызналі ўсе подпісы за Валерыя Цапкалу і Андрэя Дзмітрыева несапраўднымі. Гэта 6527 подпісаў, здадзеных за Цапкала, і 208 — за Дзмітрыева.

Чытайце таксама: В избиркоме рассказали, как проверяли подписи за претендентов в президенты

Беларусы запусцілі флэшмоб #пропалаподпись

Тэрытарыяльныя камісіі па ўсёй Беларусі прызнавалі подпісы альтэрнатыўных кандыдатаў несапраўднымі. Пасля гэтага беларусы запусцілі ў сацсетках флэшмоб #пропалаподпись. У ім паўдзельнічалі і гродзенцы.

ЦВК: падстаў задаволіць заявы няма

Выбарчае заканадаўства не прадугледжвае пераправеркі подпісу выбаршчыка па яго патрабаванні, прадастаўлення яму копій матэрыялаў па праверцы подпісаў і індывідуальнага або групавога абскарджвання выбаршчыкамі вынікаў праверак у судовым парадку, паведамілі ў ЦВК.

На практыцы гэта не можа быць рэалізавана з-за шматтысячнай колькасці падпісных лістоў і подпісаў у іх. Няма таксама прававых падстаў для ўліку подпіса, калі не былі ўлічаны ўсе подпісы выбаршчыкаў па якім-небудзь раёне, горадзе, раёне ў горадзе, патлумачылі ў ЦВК.

Штаб Валерыя Цапкалы: «Мы ўсё адно будзем дапамагаць людзям»

— Мы ўсё роўна будзем дапамагаць людзям запаўняць заявы, тлумачыць, куды ісці, дзе пакідаць звароты, — распавёў Hrodna.life каардынатар штаба Валерыя Цапкалы па Гродне і Гродзенскай вобласці Аляксандр Рэйзман. — Мы бачым, што гродзенцы незадаволеныя, таму што ў Кастрычніцкім раёне подпісы залічаны, а ў Ленінскім — не. Мы што, горшыя?

У штабе плануюць удакладніць у гродзенцаў, ці пакідалі яны ў Ленінскім раёне Гродна подпіс за Валерыя Цапкалу, каб у тым ліку на падставе гэтага падаць скаргі ў суд аб няўлічаных подпісах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024