Навіны

У Горадні асудзілі на 10 сутак фігуранта «справы Ціханоўскага», які прыехаў у горад на экскурсію

Жыхара Старых Дарог Аляксандра Арановіча асудзілі за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі на 10 сутак арышту. Вырак вынес суд Ленінскага раёну Горадні 2 ліпеня, піша «С**бода».

Аляксандру Арановічу 37 гадоў, жыве ў Старых Дарогах. Яго затрымалі 29 траўня на Савецкай плошчы ў Горадні. Цяпер ён праходзіць у крымінальнай «справе Ціханоўскага» і знаходзіцца пад арыштам у СІЗА № 1 Менску. Гэтая адміністрацыйная справа ня мае дачыненьня да крымінальнай справы, у апошняй суду яшчэ не было.

Справу разглядала судзьдзя Ленінскага раёну Горадні Натальля Козел. Сьведкамі выступілі міліцыянты Генадзь Верхаводкін і Сяргей Рымко. Прысутнічаў прадстаўнік УУС Горадзенскага аблвыканкаму Міхал Паўлоўскі.

Паводле пратаколу, Арановіч нецэнзурна лаяўся, чапляўся да людзей, схапіўся за заплечнік жанчыны і цягнуў яе. Пры затрыманьні не пагаджаўся ісьці, упіраўся.

Арановіч сваёй віны не прызнаў паводле абодвух артыкулах. Сказаў, што прыехаў у Горадню на экскурсію. Стаяў на ўскрайку плошчы, ня ўдзельнічаў у пікеце. У пэўны момант, калі ён стаяў паблізу Фарнага касьцёла, побач з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, да яго падышлі трое мужчын: адзін у міліцэйскай форме, двое ў цывільным. Двое ўзялі яго за рукі і пацягнулі, трэці пхаў у сьпіну. Па ягоных словах, ніхто не прадстаўляўся, не адказваў на ягонае пытаньне, чаму яго схапілі, таксама прычыны адразу не тлумачылі ў РАУС, куды Арановіча адвезьлі.

Як расказаў сьведка міліцыянт Генадзь Верхаводкін, Арановіч 29 траўня на Савецкай плошчы ў Горадні зьняважліва прыставаў да жанчыны, хапаў яе за заплечнік, выказваўся нецэнзурна. Калі яго пачалі затрымліваць, супраціўляўся. Па словах Верхаводкіна, Арановічу прадставіліся, папрасілі прайсьці зь імі. Ён і ягоны паплечнік Рымко нібыта былі ў форме. Аналягічныя паказаньні даў міліцыянт Сяргей Рымко ў якасьці сьведкі.

Суд пакараў Арановіча 10 суткамі адміністратыўнага арышту агулам паводле абодвух артыкулаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024