Жыхар Мастоў, якога затрымлівалі з дзіцем, трапіў у бальніцу з COVID-19. Яго нападніка пазналі

Затрыманы 3 ліпеня ў Мастах Аляксандр Мілюк знаходзіцца зараз у шпіталі. Актывіст ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай захварэў на каранавірус. Пакуль невядома, ці міліцыя складала нейкі пратакол у дачыненні да Мілюка, паведамляюць праваабаронцы.

За што яго затрымалі?

Сябра ініцыятыўнай группы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілюк з Мастоў вяртаўся 3 ліпеня дадому з сынам. На відэа, якое здымаў сам Аляксандр, бачна, што да яго падышоў мужчына і пачаў патрабаваць грошы, штурхаць Аляксандра Мілюка і нецэнзурна выказвацца ў яго адрас. Хутка пад’ехала міліцыя і затрымала і мужчыну, і Аляксандра.

Міліцыя паведаміла Hrodna.life, што супрацоўнікі ДАІ Мастоўскага РАУС убачылі рукапрыкладства і для разбору абодва грамадзяніна былі дастаўлены ў Мастоўскі РАУС. У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс па артыкуле 17.1 КоАП Рэспублікі Беларусь — «Дробнае хуліганства».

Актывісты пазналі нападніка. Гэта Валянцін Журоўскі з вёскі Пескі. Праваабаронцы ацэньваюць дзеянні мужчыны, які патрабаваў грошы і лаяўся, як правакацыю. 3-га ліпеня па Беларусі затрымалі 17 чалавек.

У затрыманага — каранавірус

Пасля затрымання Мілюку стала кепска, міліцыя хацела завезці яго ў ізалятар, але выкліканыя лекары не дазволілі гэта зрабіць. У шпіталі зрабілі два тэсты на COVID, абодва далі станоўчы вынік.

Аляксандр Мілюк дапускае, што ён мог заразіцца 26 чэрвеня, калі яго таксама затрымала міліцыя. Тады яго прымусова завезлі ў шпіталь на медагляд. Ён быў бяз маскі.

У жонкі Мілюка таксама ўзнялася тэмпэратура і ёсць сімптомы каранавірусу. Вынікаў яе тэсту пакуль няма.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024