Навіны

У цэнтры Гродна ўсталёўваюць арт-аб'ект «МОВА»

На вуліцы Маставой у Гродне завяршаецца ўсталёўка скульптур-літар, якія разам утвараюць слова «МОВА». Гэта пяты з серыі такіх арт-аб'ектаў, што дзякуючы кампаніі А1 і праекту «Веліч роднай мовы» з’явяцца ў шасці найбуйнейшых гарадах Беларусі.

Галоўная адметнасць кожнай з арт-інсталяцый — у колерах, якія адмыслова падбіраліся так, каб паказаць праз іх гістарычныя і прыродныя асаблівасці ўсіх рэгіёнаў краіны. Для Гродна гэта жоўты, чырвона-фіялетавы, сіні, чырвоны і чорны. Дынаміка і яскравасць такой гамы тлумачацца сучасным іміджам рэгіёна — памежнага, актыўнага і жывога. Спалучэнне гэтых колераў таксама адсылае да даследаванняў і рэканструкцый народных строяў Гродзеншчыны, зробленых знаным беларускім этнографам і мастацтвазнаўцам Міхасём Раманюком.

«Кампанія А1 працягвае падтрымліваць праекты, звязаныя з беларускай мовай і нацыянальнай культурай. Сёлета для гэтага мы спалучаем тэхналогіі з сучасным мастацтвам і вельмі рады, што праз арт-аб'екты „МОВА“ можам нагадаць жыхарам Беларусі пра тое адметнае і асаблівае, што ёсць у кожным рэгіёне краіны і звязвае ўсіх нас», — адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

У хуткім часе побач з інсталяцыяй таксама плануецца стварыць сетку бясплатнага Wi-Fi ад А1.

«З пачуццём вялікай адказнасці, а таму і хвалявання, мы пачыналі гэты праект. А падчас яго рэалізацыі выявілі магутную яднальную сілу — шчырае, трапяткое стаўленне і павагу да роднай мовы. Гэта вельмі натхняе. Для нас кожны з арт-аб'ектаў увасабляе не толькі колеравыя асаблівасці рэгіёнаў, але і адценні гэтых светлых адчуванняў. На кожным этапе мы сустракалі непадробную цікаўнасць і спрыянне ўсіх, хто быў уключаны ў працэсы распрацоўкі, узгадненняў і ажыццяўлення арт-аб'ектаў „МОВА“. Мы ўдзячныя ўладам горада Гродна за садзейнічанне і ўпэўненасць у патрэбе развіцця падобных сацыяльных праектаў», — пракаментаваў ініцыятар праекта «Веліч роднай мовы» Захар Дудзінскі.

Арт-аб'екты «МОВА» ўжо ўсталяваныя на вуліцы Кірава ў Гомелі, набярэжнай Францыска Скарыны ў Брэсце, Траецкай набярэжнай у Магілёве і перад мостам 1000-годдзя Віцебска. Яшчэ адна інсталяцыя з’явіцца ў Мінску. Па задуме аўтара, вядомага беларускага скульптара Паўла Вайніцкага, ідэя праекта грунтуецца на працах Міхася Раманюка, а таксама на канцэпцыі дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава, апісанай ім у кнізе «Колер Беларусі».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024