Навіны

Гродзенскаму актывісту далі 10 сутак арышту. На судзе яго падтрымлівала Канапацкая

Гродзенскаму актывісту Ежы Грыгенчу 13 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту з адтэрміноўкай за ўдзел у акцыі «Ланцуг салідарнасці».

Судзілі Грыгенчу па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Сведкамі на судзе выступалі супрацоўнікі АМАПу. 19 чэрвеня яны бачылі Ежы на вуліцы Маставой каля драмтэатра. Супрацоўнікі праваахоўных органаў палічылі, што актывіст стаяў у «Ланцугу салідарнасці» і лаяўся матам.

Сам Грыгенча не згодны з рашэннем суда і лічыць, што судзяць яго па надуманай справе — хочуць прыбраць перад выбарамі.

«Я не ўдзельнічаў у масавым мерапрыемстве, — распавядае Грыгенча. — Я сябра ініцыятыўнай групы Ганны Канапацкай, я павінен быў збіраць подпісы ў той дзень. Ішоў у краму „Сувораўскі“, хацеў купіць каўбасы. Праходзіў міма акцыі, вітаўся з людзьмі. Ну, а як мне яшчэ было прайсці праз мост? Пераплысці Нёман? На судзе копія пратаколу была не падпісаная, няма прозвішчаў сведак. Незразумелае відэа паказалі. Маё меркаванне: яны ведаюць, што гэта палітычны працэс і ў іх быў гатовы прысуд. Супрацоўнікі міліцыі ўжо не хочуць хадзіць у суды, нават не падпісваюць дакументы. Знахабіліся, проста аддаюць недапрацаваныя справы ў суды, а нас за гэта судзяць. Так не павінна быць».

Ежы Грыгенча і Ганна Канапацкая каля суда Ленінскага раёна Гродна. Актывісту прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту

Чытайце таксама: Анна Канопацкая приехала в Гродно поддержать в суде активиста

Праваабаронца Раман Юргель з Беларускага Хельсінкскага Камітэта быў на судзе. Яго таксама здзівілі недапрацоўкі ў справе.

«Грыгенча — каардынатар і сябра ініцыятыўнай групы аднаго з прэтэндэнтаў. Паводле выбарчага кодэкса, ён на законных падставах збіраў подпісы і нічога не парушаў. Такая несуразмернасць пакарання кажа пра тое, што камусьці яго грамадская актыўнасць псуе зводкі. Беларусь ратыфікавала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, павінна выконваць арт. 19 і арт. 21 (свабода выказвання меркавання і свабода мірных сходаў) і даваць права сваім грамадзянам карыстацца сваімі грамадзянскімі і палітычнымі свабодамі. І пагрозу нацыянальнай бяспецы і грамадскаму парадку ўдзельнік выбарчай кампаніі ўжо ніяк не мог прадстаўляць», — адзначыў Раман Юргель.

Што за акцыя пратэсту?

У Гродне 19 чэрвеня, а 19:00 пачалася акцыя салідарнасці з вязнямі. Людзі расцягнуліся ланцугом ад дома Мураўёва на Савецкай плошчы да філармоніі. Машыны, што праязджалі міма, актыўна сігналілі. Усяго ў ланцугу стаяла каля 600 чалавек. Пазьней акцыі паўтараліся, але ўжо не былі такімі масавымі.

Ежы Грыгенча — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У 2019 годзе яго судзілі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, у 2017 — за ўдзел у Маршах недармаедаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024