Навіны

«Магчымасць сабрацца без затрыманняў». Мікалай Салянік запрашае на дазволены пікет Ціханоўскай у Гродне

«А сустрэчу дазволілі? Гэта не фэйк? Ці будуць людзей затрымліваць?» — з такімі пытаннямі звяртаюцца ў рэдакцыю Hrodna.life чытачы. 23 ліпеня ў Каложскім парку павінен прайсці першы пікет давераных асобаў кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Заяўнікам выступіў актывіст з Гродна Мікалай Салянік. Ён распавёў Hrodna.life, што будзе на пікеце і чаму там не павінны затрымліваць людзей.

Па Гродзенскай вобласці ў Святланы Ціханоўскай толькі тры давераныя асобы: Мікалай Салянік, Яўген Амплееў і Павел Мількоўскі. 23 ліпеня яны будуць распавядаць гродзенцам пра свайго кандыдата і маючыя адбыцца выбары.

«Гэта будзе першая сустрэча ў Гродне з даверанымі асобамі Святланы Ціханоўскай, — распавёў Hrodna.life Мікалай Салянік. — Мы апавясцілі пра пікет Гродзенскі гарвыканкам яшчэ 14 ліпеня. 22-га гэта афіцыйна пацвердзілі. Усе дазволы ў нас ёсць, таму ў гродзенцаў будзе ўнікальная магчымасць сабрацца і паразмаўляць без затрыманняў на афіцыйным пікеце. Галоўнае — не парушаць закон».

Колькі будзе доўжыцца пікет у Каложскім парку Мікалай Салянік не ведае. Заяўку на пікет ён падаў з 17:00 да 22:00.

«За гэты час мы пастараемся расказаць пра Святлану Ціханоўскую, бачанне выбараў і будучыню краіны. Таксама мы запрашаем выступіць усіх жадаючых музыкаў і творчых асоб. Сцэны ў нас як такой не будзе, пакуль толькі рупар. Таму мы маем патрэбу яшчэ ў дапамозе з гукам і дадатковымі сродкамі».

Чытайце таксама: «Угроза для власти не кандидаты, а народ». Тихановская на «Беларусь 1» рассказала, что не показывает телевидение

У Гродзенскім гарвыканкаме Hrodna.life пацвердзілі, што пікет у Каложскім парку 23 ліпеня быў узгоднены і дазволены. Пачатак пікета давераных асоб Святланы Ціханоўскай у 17:00.

Чытайце таксама: Той самы выпускнік, які выказаўся на лінейцы ў Мінску, падарыў Ціханоўскай 51 ружу. І вырашыў не паступаць ва ўніверсітэт

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024