Навіны

Да фестывалю вулічнага мастацтва ў цэнтры Гродна усталёўваюць новыя арт-аб'екты

У цэнтры Гродна 24 ліпеня сталі з’яўляцца жалезныя скульптуры насякомых і малюскаў. Іх устаноўку прымеркавалі да адкрыцця IX Біг-міні-фестывалю, які пройдзе ў Гродне 30−31 ліпеня.

У гэтым годзе фестываль з-за пандэміі ўпершыню пройдзе ў online-фармаце. Арт-аб'екты — адзінае, што будзе нагадваць гродзенцам і турыстам у цэнтры горада пра традыцыйнае свята.

«Фэст у гэтым годзе праходзіць анлайн, але мы не адмаўляемся ад традыцыйнага ўпрыгожвання горада напярэдадні яго правядзення. Сёння мы прывезлі незвычайныя арт-аб'екты, іх зрабіў мінскі майстар па жалезе Васіль Сасімовіч. Два гады мы спрабавалі прывезці яго скульптуры ў Гродна. Нарэшце атрымалася», — распавяла Hrodna.life дырэктарка фестывалю Анастасія Роўба.

Выстава Васіля, якую ён прывёз у Гродна, называецца «Другое жыццё жалязяк».

У цэнтры Гродна Васіль выставіў 10 розных скульптур. На стварэнне адной такой скульптуры ў майстра сыходзіць ад некалькіх тыдняў да некалькіх месяцаў.

Фестываль вулічнага мастацтва пройдзе ў Гродне 30−31 ліпеня ў online-фармаце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Вараніца раскрытыкавала Бондараву і заступілася за Караткевіча і Быкава

Намесніца старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Святлана Вараніца раскрытыкавала праўладную актывістку Вольгу…

18 чэрвеня 2024

У Гродне прадалі самы дарагі дом за апошнія 10 гадоў. Як ён выглядае і колькі каштаваў?

Самы дарагі дом за межамі Мінска ў траўні 2024 года прадалі ў Гродне. Гэта двухпавярховы…

18 чэрвеня 2024

У Гродзенскі заапарк прывезлі новых жывёл. Хто папоўніў калекцыю?

Гродзенскі заапарк набыў новых жывёл – гэта яшчаркі, газелі і птушкі. Іх прывезлі з расійскіх…

18 чэрвеня 2024

Закрываецца БІП — адзін з найстарэйшых прыватных універсітэтаў Беларусі. Што рабіць студэнтам з Гродна?

Прыватная ВНУ «БІП — Універсітэт права і сацыяльных тэхналогій» закрываецца. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце ўніверсітэта…

17 чэрвеня 2024

У цэнтры Гродна можна купіць будынак 1912 года. Колькі ён каштуе і што можна з ім рабіць?

У Гродне прадаюць будынак 1912 года пабудовы на вуліцы Леніна, 26Б. Там можна адкрыць аб’ект…

17 чэрвеня 2024

Затрыманні ў Лідзе, назіральніца на сутках, анкеты аб замежных сувязях. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Сілавікі прыйшлі на прыватнае прадпрыемства ў Лідзе. Назіральніцу за выбарамі 2020-га года арыштавалі на "суткі". У…

17 чэрвеня 2024