Навіны

Гродзенец усталяваў сусветны рэкорд у пераварочванні пакрышкі. Засталося яго зарэгістраваць

Гродзенец Пётр Выкпіш 26 ліпеня ў лесапарку Ласосна ўсталяваў сусветны рэкорд — за хвіліну ён 11 раз перавярнуў пакрышку вагой больш за 270 кг. Зараз Пётр чакае афіцыйнай рэгістрацыі рэкорду ў міжнародным агенцтве «Інтэррэкорд».

Пятру 22 гады, ён працуе трэнерам у фітнес-клубе «Моцны» і адначасова займаецца ў лесапарку Ласосна з камандай «Друіды». Важыць хлопец 84 кг, а пакрышка, якую ён пераварочваў - больш за 270 кг. Падрыхтоўка да рэкорду доўжылася тры тыдні.

«Нашы хлопцы прывезлі ў лес пакрышку. Падчас трэніровак у мяне з’явілася ідэя паставіць рэкорд. Я верыў у свае сілы і хацеў паказаць, што рост, вага і ўзрост не маюць значэння ва ўстаноўцы рэкорду. Тут важная тэхніка. Таксама я хацеў паказаць бацькам, што я займаюся спортам не толькі для задавальнення», — распавядае Пётр.

Раней сусветны рэкорд належаў хлопцу з Бабруйска Дзмітрыю Куракіну. Ён пераварочваў шыну вагой 270 кілаграмаў - 10 разоў за 1 хвіліну. Рэкорд бабруйчанін усталяваў 30 кастрычніка 2019 года.

«Наша пакрышка важыць больш, у гэтым мы ўпэўненыя. У бліжэйшы час яе ўзважым і падамо заяўку на ўстаноўку рэкорда. У федэрацыі сказалі, калі пакрышка важыць больш — гэта будзе новая катэгорыя і асобны рэкорд. Калі вага такая ж — 270 кг, то гэта будзе зняцце старога рэкорду і ўсталяванне новага ў гэтай жа катэгорыі што і бабруйчанін. У любым выпадку рэкорд», — дадаў Пётр.

Пасля ўстаноўкі рэкорду ў пераварочванні пакрышкі Пётр плануе паспрабаваць сябе ў кросфіце і паўэрліфтынгу.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024