Навіны

Дзмітрыеў: Савет бяспекі абяцае адключыць інтэрнэт пры «пагрозе бяспецы краіны». МУС назваў сеціва тэхналогіяй «каляровых рэвалюцый»

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў заявіў журналістам 30 ліпеня пасля выхаду з экстраннага пасяджэння Цэнтрвыбаркама, што не выключана абмежавання інтэрнэту ў краіне, піша «Наша Н**а».

«Я пацікавіўся ў дзяржсакратара Раўкова пра магчымае абмежаванне інтэрнэту. Мне быў дадзены адказ, што ў выпадку, калі яны палічаць, што адтуль зыходзіць прамая пагроза бяспецы краіны, то такога кроку не выключаюць, адключыць інтэрнэт», — сказаў Андрэй Дзмітрыеў.

Чытайце таксама: Кандыдатаў папярэдзілі аб правакацыях. Раўкоў: шукаюць яшчэ 170 тэрарыстаў, пад Псковам — дзве групоўкі

Напярэдадні першы намеснік МУС Беларусі Генадзь Казакевіч на тэлеканале «Беларусь-1» заявіў, што інтэрнэт стаў часткай паліттэхналогіі, піша канал, чый сайт прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.

«…Альбо тэхналогіяй „каляровых рэвалюцый“. Галоўную небяспеку прадстаўляюць не самыя камунікацыі, а людзі, якія за гэтым стаяць. Якія арганізуюць, накіроўваюць, прыцягваюць і штучна ствараюць пратэставую масу і сацыяльна-палітэчны напружанне, якое насамрэч не існуе».

«Ланцугі салідарнасці» ў чэрвені і ліпені Казакевіч назваў несанкцыянаванымі. Акцыі, паводле яго, былі ініцыяваныя цягам некалькіх гадзінаў у сацыяльных сетках і з-за мяжы.

Казакевіч дадаў, што адміністратары Telegram-каналаў нясуць персанальную адказнасць за дзеянні ў сетках.

Чытайце таксама: ДзяржСМІ: пад Мінскам затрыманы 32 замежныя баевікі. Лукашэнка нядаўна папярэджваў аб такой верагоднасці

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024