Навіны

У Палацы тэкстыльшчыкаў з’явіцца музей гісторыі і прыроды. Прычына — высокая наведвальнасць

Пасля рамонту ў Палацы тэкстыльшчыкаў размесцяць музей гісторыі і прыроды. Мастацкі музей горада з’явіцца ў правым крыле Новага замка. Такі адказ атрымала ад Гродзенскага аблвыканкама мастацтвазнаўца Наталля Паўленка. Пры праектаванні мастацкай экспазіцыі ў Новым замку правядуць круглы стол для ўсіх ахвотных.

Што будзе ў будынку Палаца тэкстыльшчыкаў?

«Гроднаграмадзянпраект» карэктуе праектна-каштарысную дакументацыю, каб абсталяваць будынак былога Палаца культуры тэкстыльшчыкаў пад музей, паведамілі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Канцэпцыю будучай экспазіцыі распрацаваў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Яна будзе адлюстроўваць гісторыю Гродзеншчыны, а таксама прадставіць найбольш каштоўныя прыродазнаўчыя калекцыі музея. Гэтае рашэнне прынялі на абмеркаванні лёсу будынка 21 чэрвеня 2019 года, паведамілі ва ўпраўленні культуры.

Чытайце таксама:

Чаму так?

У будынку былога Палаца культуры тэкстыльшчыкаў з’явіцца музей гісторыі і прыроды, таму што па выніках аналізу наведвальнасці прыродазнаўчыя і гістарычныя калекцыі застаюцца самымі наведвальнымі ў музеях.

— Экспазіцыі пра гісторыю Гарадзеншчыны і аб прыродзе краю, якія размяшчаліся ў Старым замку, заўсёды былі найбольш запатрабаванымі па параўнанні з іншымі музейнымі аб’ектамі Гродна. На працягу 2018 года іх наведала амаль 108 тыс. чалавек, у 2019 годзе (да закрыцця замка на рэстаўрацыю ў снежні) — звыш 127,5 тыс. чалавек. Групы турыстаў заказвалі ў першую чаргу наведванне экспазіцый гісторыі і прыроды, — паведамілі ва ўпраўленні культуры.

Таму гістарычная і прыродазнаўчая экспазіцыі, якія размесцяцца ў будынку былога палаца культуры Тэкстыльшчыкаў, будуць запатрабаваныя як жыхарамі, так і гасцямі горада, лічаць у аблвыканкаме.

Што з мастацкім музеем у Гродне?

Мастацкую экспазіцыю размесцяць у правым крыле Новага замка, дзе раней знаходзілася Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Карскага. З гэтым пагадзіліся большасць членаў абласнога філіяла Беларускага саюза мастакоў 15 лістапада 2019 года.

Адкрыццё мастацкай экспазіцыі ў Новым замку дазволіць наведаць экспазіцыі найбольшай колькасці наведвальнікаў, у тым ліку за кошт турыстаў, якія наведваюць комплексныя выставы, лічаць ва ўпраўленні культуры.

Што будзе ў мастацкім музеі?

У планах уладаў сумясціць жывапіс, графіку, скульптуру з экспанаваннем прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта мастацкае шкло, кераміка, тэкстыль.

Ініцыятыўная група па стварэнню мастацкага музея ў Гродне прапанавала правесці круглы стол па пытанні эфектыўнага выкарыстання будынка былога палаца культуры Тэкстыльшчыкаў. Ім адказалі, што гэта не актуальна, таму што з 02.03. 2020 вядуцца работы па праектаванні.

Але пры праектаванні мастацкай экспазіцыі ў Новым замку правядуць круглы стол для абмеркавання канцэпцыі будучай экспазіцыі з прыцягненнем шырокага кола зацікаўленых, паведамілі ў аблвыканкаме.

Ответ Гродненского облисполкома
Ответ Гродненского облисполкома


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024