Навіны

«Сёння вырашаецца будучыня Беларусі». Марыя Калеснікава прагаласавала на выбарах

Прадстаўнічка аб’яднаных штабоў Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы Марыя Калеснікава прагаласавала на ўчастку ў гімназіі № 42 у Мінску. Яна пагутарыла з прэсай, у тым ліку з журналісткай Hrodna.life.

Затрыманне: супрацоўнікі паводзілі сябе карэктна

Першыя пытанні тычыліся затрымання Калеснікавай вечарам 8 жніўня. Каля 22.40 яе затрымалі на выхадзе са штаба і сілай пасадзілі ў мікрааўтобус. Ужо праз 20 хвілін яе адпусцілі, сказаўшы, што, нібыта, пераблыталі яе з іншым чалавекам.

«Мяне даставілі [на вячэру — рэд.] пад гром апладысментаў людзей, якія бачылі мяне ў гэтым мікрааўтобусе. Вечар прайшоў выдатна», — распавяла пра інцыдэнт, усміхаючыся, Марыя Калеснікава. Яна не ведае, ці было яе затрыманне выпадковым, але адзначае, што супрацоўнікі органаў паводзілі сябе карэктна.

«Запалохванне не працуе»

Калеснікава выказалася і пра затрыманні давераных асоб Святланы Ціханоўскай, якія прайшлі 6−8 жніўня ў розных гарадах Беларусі.

«Гэта оказывание ціску на людзей, якія пойдуць на ўчасткі, і на нас у тым ліку. Але інструменты запалохвання не працуюць», — лічыць Марыя.

Пра яўку і вынікі

«Сёння свята, сёння вырашаецца будучыня Беларусі», — сказала Марыя на ўчастку. Каментаваць надзвычай высокую яўку на датэрміновым галасаванні яна не стала. Да 12.00 прагаласавала, паводле афіцыйных дадзеных, больш за 50% выбаршчыкаў - ЦВК лічыць, што выбары адбыліся. «Давайце дачакаемся афіцыйных і альтэрнатыўных вынікаў. Пратаколы яшчэ не падпісаныя», — сказала Калеснікава.

«Мы не клічам на вуліцы, але кожны вырашае сам»

Аб планах на вечар 9 жніўня Калеснікава не расказала. Супрацоўнікі штаба, якія былі з ёй, патлумачылі, што ў 22.00 будзе ўключэнне з прэс-цэнтра штаба, падчас якога яны ўсё раскажуць.

«Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь у праве рабіць тое, што лічыць патрэбным для абароны сваіх галасоў. Мы не заклікаем выходзіць на вуліцу, мы заклікаем карыстацца рабочымі законнымі інструментамі. Але ў кожнага грамадзяніна ёсць права вырашаць, як ён правядзе сённяшні вечар», — адказала Hrodna.life Калеснікава на пытанне пра заклікі ў тэлеграм-каналах збірацца ўвечары ў цэнтры Мінска. Сама яна затрымання не баіцца: «Я кожны вечар шпацырую па горадзе і не баюся затрымання».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024