Навіны

«Вельмі не хачу паўтарэння 2010-га». Святлана Ціханоўская прагаласавала на выбарах прэзідэнта

Каля 200 чалавек апладысментамі сустрэлі кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую на ўчастку для галасавання № 21 у СШ № 137 у Мінску. Людзі скандавалі «Света» і «Малайчына», крычалі «Мы з вамі» і «Мы вас любім».

Пасля галасавання журналісты засыпалі Ціханоўскую пытаннямі. Яна з цяжкасцю прасоўвалася праз шчыльны натоўп да машыны. «Дайце мне не задыхнуцца раней часу», — з усмешкай папрасіла яна ў журналістаў.

— Вы не баіцеся, што будзе 2010-ы год ізноў?

— Я вельмі гэтага не хачу, я хачу сумленных выбараў.

— Многія людзі сёння прыйшлі з белымі стужкамі. Як вы лічыце, ці будуць сумленна лічыць галасы?

— Я вельмі на гэта спадзяюся. Я заклікала членаў выбарчых камісій: калі ласка, лічыце правільна, вы ж настаўнікі, вы ж вучыце нашых дзяцей. Хоць я разумею, што справа не ў настаўніках. Я вельмі хачу, каб выбары былі сумленнымі. Калі ўладзе няма чаго баяцца, калі б яны не перажывалі, калі ўвесь народ за Аляксандра Рыгоравіча, то мы б з гэтым пагадзіліся, калі б выбары былі сумленнымі.

— Вераніка Цапкала з’ехала з Беларусі?

— Я не ведаю. (За 10 хвілін да размовы, у 14.15, аб’яднаны штаб пацвердзіў, што Вераніка Цапкала з’ехала з Беларусі — яна выйшла на сувязь са штабам з Масквы, там яна збіраецца прагаласаваць — рэд.)

— Ці будзе пачуты ваш зварот да сілавых структураў?

— Яны ўжо мяне пачулі. Я вельмі спадзяюся, што ўсё пройдзе спакойна, таму што я толькі за мір у Беларусі.

Сустрэцца з кандыдаткай у прэзідэнты каля ўчастка прыехала Марыя Калеснікава, кіраўнічка штаба Віктара Бабарыкі. Яна прагаласавала раней на іншым участку. Пасля галасавання Святлана Ціханоўская будзе чакаць заканчэння выбараў у прэс-цэнтры аб’яднанага штаба.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024