Навіны

Вернікі Гродна аб’ядналіся ў агульным шэсці супраць гвалту

Каля 150 прадстаўнікоў розных канфесій сабраліся ў цэнтры Гродна 16 жніўня. Яны прайшліся ад Фарнага касцёла праз сквер, дзе стаяла Фара Вітаўта, да Вялікай харальнай сінагогі. Святары і вернікі маліліся аб міры ў краіне, аб вызваленні ўсіх зняволеных і спявалі рэлігійныя песні.

«Мы гэтым займаемся з 2011 года. Апошні час вельмі часта збіраюцца розныя хрысціянскія канфесіі і прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны Гродна. Учора ў гэты складаны момант адначасова шматлікім пастарам, святарам прыйшло разуменне, што мы павінны паказаць грамадству прыклад адзінства. Мы хочам звярнуцца да нябёсаў і да нашай улады з заклікам скончыць мірна ўсё няправільныя, злыя рэчы і вызваліць бязвінна асуджаных», — распавёў Hrodna.life арганізатар шэсця, прадстаўнік Асацыяцыі юдэя-хрысціянскага дыялогу «Shomer International» у Беларусі Яўген Калодзін.

Святары і вернікі збіраюцца каля Фарнага касцёла
Марш з удзелам католікаў, праваслаўных, пратэстантаў і іўдзеяў пачаўся ад Фарнага касцёла
Святары розных канфесій ішлі па вуліцы Замкавай
Адзін з прыпынкаў на шляху маршу — сквер на месцы Фары Вітаўта
Шэсце скончылася ля сінагогі

«Мы, прадстаўнікі царквы, заўсёды выступаем за мір. Мы вырашылі, што самае галоўнае — маліцца, каб быў мір у нашай краіне», — кажа прадстаўніца Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора панамар Аляксандр Сегень.

У скверы на месцы Фары Вітаўта выступіў праваслаўны святар з Уладзімірскай царквы Андрэй Яварэц:

«Мы становімся на той жа шлях, калі будзем плаціць такой жа манетай. Павінна ісці размова пра адказнасць, а не пра помсту. Учора бачыў інтэрв'ю ўсімі намі любімага журналіста Руслана Кулевіча, якому зламалі дзве рукі. Ён там сказаў: „Хутчэй бы мне паправіцца, выйсці на працу і зноў працаваць на гэты горад. Але калі трэба для справы дараваць, я ні на каго не трымаю зла“. Я думаю, гэта тая самая пазіцыя, якой нам усім трэба прытрымлівацца».

Святар прывёў у прыклад жанчын, чые мірныя акцыі, па яго думку, спрацавалі.

Пасля яго слоў усе святары разам з людзьмі праспявалі гімн «Магутны Божа».

Прэс-сакратар Гродзенскай курыі ксёндз Юрый Марціновіч распавёў, што католікі, праваслаўныя, лютэране і яўрэі перш за ўсё моляцца аб міры, згодзе і адзінстве. «А калі будзе згода і адзінства ў нашым асяроддзі, то тады і ўсё астатняе будзе, будзе і праца, і хлеб на стале, і іншыя рэчы».

У турме ў Гродне знаходзіцца каталіцкі святар. Яго затрымалі яшчэ да выбараў і, па інфармацыі Hrodna.life, справа не тычылася палітыкі.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024