На факультатывах у школе будуць вучыць страявому кроку, знішчэнню танкаў НАТА і супрацьдзеянню «каляровым рэвалюцыям»

На Нацыянальным прававым партале апублікаваная пастанова Міністэрства адукацыі аб зацвярджэнні навучальных праграм факультатыўных заняткаў для 10−11 класаў. «Школа абаронцы Айчыны», «Псіхалагічныя асновы выбару ваеннай прафесіі», «Абаронцы беларускай зямлі», «Абаронцы Айчыны», «Медыцына экстрэмальных сітуацый», — вось іх назвы.

Праграмай дэкларуюцца мэты выхавання ў вучняў пачуцця грамадзянскага патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці. У выніку факультатыўных заняткаў у школьнікаў павінны сфарміравацца «веды аб гісторыі свайго народу, сучаснай ваенна-палітычнай абстаноўцы, сучасным беларускім войску і гераізму народа пры абароне радзімы».

Змест вучэбных праграм у гістарычным блоку ў многім дублюе праграму па прадмеце «Гісторыя», піша «Наша н**а». Складальнікі шмат увагі надаюць эпізодам змагання з агрэсарамі з Задаху, але зусім мала — эпізодам змагання з агрэсарамі з Усходу. Не зразумела, як поўна будуць адлюстраваны драматычныя падзеі «Крывавага патопу» 17 стагоддзя.

Мяркуючы з апісання, падзеі вайны 1812-га прадстаўленыя з пазіцый расійскай гісторыяграфіі, як, зрэшты, і падзеі пачатку ХХ стагоддзя.

Вялікі блок прысвечаны падзеям Другой Сусветнай вайны, па выніку засваення школьнікам таксама прапануецца практычная частка — знайсці сведкаў і занатаваць іх успаміны.

На факультатыў «Псіхалагічныя асновы выбару вайсковай прафесіі» адводзіцца 70 гадзін.

За 35 гадзін курса «Абаронцы Айчыны» школьнікаў навучаць псіхалагічнаму супраціўленню, правільнай ідэнтыфікацыі сілаў НАТА і метадам знішчэння ваеннай тэхнікі.

А таксама страявой падрыхтоўцы, асновам стралковай, азнаёмяць з ваеннымі статутамі і гэтай далей — такі сціслы курс маладога байца.

Таксама дзяцей будуць вучыць аналізу паведамленняў СМІ, каб выяўляць у іх прыкметы маніпуляцый.

Адзін з метадаў супрацьдзення псіхалагічнай аргэсіі: «Ідэалогія беларускай дзяржавы». Адзінаццацікласнікаў будуць вучыць супрацьдзеянню арганізацыі «каляровых рэвалюцый».

У курсе медыцыны будуць практычныя парады, як дзейнічаць у крытычных сітуацыях, пры розных траўмах. Але раскажуць таксама і пра палавыя інфекцыі.

У каментарыі «Нашай Н**е» у Мінадукацыі запэўнілі, што наведванне факультатываў — выключна дабраахвотная справа.

Чытайце таксама: Лукашэнка: Не будзем мірыцца з тым, што ў Гродне на балконах вывешваюць польскія сцягі

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024