«Ненастаяшчы прэзідэнт» з Гродна застаўся за кратамі. Яму «дадалі» суткі за іншую, шматтысячную акцыю

Карыкатурыста Андрэя Янковіча, які стаў вядомы як «ненастаяшчы прэзідэнт», пакінулі ў няволі. Яго асудзілі яшчэ на 10 сутак адміністрацыйнага арышту ўжо за іншую мірную акцыю, якая праходзіла 16 жніўня. Тады ў ёй бралі ўдзел да 40 тысяч чалавек.

Раней суд Кастрычніцкага раёна прысудзіў гродзенцу 7 сутак арышту за ўдзел у мірнай дэманстрацыі 30 жніўня (суддзя Руслан Хіхол).

Суд Ленінскага раёну правёў новы працэс без удзелу грамадскасці, так, як у апошнія часы і праходзяць суды ў Гродне. Прысуд вынесла суддзя Наталля Козел, піша harodniaspring.org.

На мітынгу ў Гродне 30 жніўня Андрэй Янковіч зрабіў касплэй цяперашняга кіраўніка краіны і выйшаў з плакатам «Прэзідэнт ненастаяшчы». Яго пераўвасабленне стала сенсацыяй дня. Затрымліваць мастака прыехалі два буса з АМАПам. Былы сукамэрнік мастака распавёў, што ў кватэры, якую здымае Янковіч, правялі ператрус.

Чытайце таксама: «Ненастаяшчы прэзідэнт» прачнуўся знакамітым, але за кратамі

Андрэй Янковіч на мітынгу 30 жніўня

У пратэстах у нядзелю, 16 жніўня, за якія асудзілі Янковіча на новы арышт, удзельнічалі да 40 тысяч гродзенцаў. Людзі прайшлі з плошчы Савецкай па вуліцах горада да плошчы Леніна. Яны неслі вялікае бел-чырвона-белае палотнішча сцяга. На плошчы зачыталі патрабаванні, якія былі перададзеныя ўладам днём раней.

Андрэю Янковічу 32 гады. Ён інжынер-канструктар і тэхнолаг, скончыў Гродзенскі тэхналагічны каледж, а пазней БНТУ. Апошнія гады працаваў на прадпрыемстве «Біякам». Як навыкі ў яго рэзюмэ адзначаны праектаванне, 3D-мадэляванне і аналіз дадзеных.

Акрамя інжынернай працы Андрэй малюе ілюстрацыі і карыкатуры, пастаянна супрацоўнічае з некалькімі беларускімі СМІ. Гродзенцы маглі бачыць яго малюнкі ў «Вячэрнім Гродне».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024