Навіны

У гродзенскім мікрараёне Зарыца размалявалі прыпынак у падтрымку Лукашэнкі. Як хутка замалююць?

У Зарыцы на прыпынку намалявалі чырвона-зялёны сцяг і надпіс «Я мы Бацька». Раней там былі надпісы «Стоп таракан» і бел-чырвона-белы сцяг, але іх замалявалі камунальнікі.

Чытач Hrodna.life Іван Сарокін, які заўважыў надпіс, лічыць, што гэта «тролінг уладаў». Яму цікава, як хутка камунальнікі зрэагуюць гэтым разам.

«Спачатку там было напісана „Стоп таракан“. Каля месяца ніхто не зафарбоўваў. Пасля намалявалі бел-чырвона-белы сцяг. Ён быў некалькі дзён, а потым прыехалі камунальнікі зафарбавалі і ўсе. Прайшлі суткі і там з’явіўся чырвона-зялёны сцяг і надпіс „Я мы бацька“. Пакуль ніхто не зафарбоўвае. Хто гэта рабіў, невядома. Паглядзім, як доўга пратрымаецца».

Прыпынак у Зарыцы

Звязацца з камунальнымі службамі, якія зафарбоўвалі надпісы ў Зарыцы, рэдакцыі Hrodna.life не ўдалося.

Што яшчэ малююць у Гродне?

Яшчэ да выбараў у Гродне на сценах будынкаў, платах, прыпынках і асфальце сталі масава з’яўляцца надпісы «Стоп таракан», ЯМЫ-97% і 3%. Пасля выбараў гродзенцы малявалі ў асноўным бел-чырвона-белыя сцягі. Надпісы «Я мы Бацька» і чырвона-зялёны сцяг з’явіліся ў Гродне на прыпынку ўпершыню.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024