Навіны

«Гэта не проста нейкія знакі». Гродзенец зрабіў сцягі розных раёнаў горада

Гродзенец Ян прыдумаў сцягі для розных раёнаў горада. На кожным сцягу — нейкі гістарычны сімвал. Прыкладам стаў Мінск, дзе ўжо некаторыя жыхары выходзілі ў горад са сваімі сягамі. Сваю працу хлопец прадставіў у тэлеграм-канале «Haradzenski».

Ян кажа, што ён не мастак і што яго праца не ідэал. Але каб натхніць гродзенцаў на нейкую адметнасць, ён паспрабаваў нешта зрабіць.

«Беларусы пачалі масава выкарыстоўваць беларускія нацыянальныя і гістарычныя сімвалы. Акрамя бел-чырвона-белага сцяга і „Пагоні“, на акцыях бачна таксама гербы гарадоў і мястэчак. Акрамя існуючых сімвалаў, людзі пачалі самі ствараць розныя плакаты, нетыповыя строі ці сімвалы гарадскіх раёнаў», — кажа Ян.

На гэтай хвалі і ён вырашыў зрабіць некалькі сцягоў гродзенскіх раёнаў. Ён адзначае, што не прэтэндуе на дызайнерскі прафесіяналізм, таксама ён не выкарыстоўваў правілы геральдыкі ці вексілалогіі - дапаможных гістарычных дысцыплін, якія вывучаюць гербы і сцягі.

«Цэнтр» (Стары горад)
«Новы свет»
«Занёманскі»
"Пагулянка"
"Дзевятоўка"
"Падол"
"Вішнявец"
"Фолюш"/"Ласосна"
"Альшанка"
"Фарты"

Ян кажа, што ў агульнаеўрапейскай гісторыі такія сімвалы гарадскіх раёнаў не навінка. Пры стварэнні «штандараў» раёнаў ён выкарыстаў розныя «знакі».

«Больш вядомыя, крыху забытыя, або ўвогуле метафарычныя. І тут таксама няма прэтэнзіі на нейкую кананічнасць. Ужо нават бачыў каментары, дзе не толькі хвалілі, але і звярталі ўвагу, што тут можна было б выкарыстаць іншы сімвал, а там нешта змяніць у графічным плане. Гэта вельмі добра, што робяцца заўвагі. І гэта нагода, каб гродзенцы таксама прапанавалі свае варыянты», — кажа Ян.

Ён лічыць, што такая творчасць узмоцніць агульнабеларускі і лакальны патрыятызм.

Прапановы Яна наконт сцягоў раёнаў - не адзіныя. У раённых чатах у Telegram паралельна пачалі з’яўляцца іншыя знакі ад іншых аўтараў. Рэдакцыя Hrodna.life выбрала некаторыя з іх.

Чытайце таксама: Пярэселка, Шанхай і Палестына: у Гродне стварылі карту «народнага» раянавання горада пасляваенных гадоў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024