Навіны

Гродзенца пазбавілі вадзіцельскіх правоў пасля ДТЗ з аўтазакам

25 верасня ў ДАІ Гродна на два гады пазбавілі вадзіцельскіх правоў і назначылі штраф у пяць базавых велічыняў (135 рублёў) Аляксандру Вараб’ёву, які трапіў у ДТЗ з аўтазакам 11 жніўня каля Гродзенскай абласной філармоніі. Вінаватым у ДТЗ прызналі таксама кіроўцу аўтазака, але разбіральніцтва з ім спынілі «за малазначнасцю».

Гарадзенец трапіў у аварыю з аўтазакам каля Гродзенскай абласной філармоніі 11 жніўня падчас мірных пратэстаў. Вараб’ёў, паводле яго слоў, не ўдзельнічаў у акцыі, ён ехаў да мамы на вуліцу Суворава.

Пасля ДТЗ мужчына выйшаў агледзець пашкоджанні аўтамабіля і папрасіў выклікаць ДАІ. Яго жорстка затрымаў АМАП. Пры затрыманні Аляксандру зламалі два рэбры. Яго даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна, дзе пазней яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. 13 жніўня Аляксандра выпусцілі.

Згодна з першым пратаколам, вінаватым у аварыі прызналі вадзіцеля аўтазака. Пазней вінаватымі прызналі і яго, і Аляксандра.

Аляксандр Вараб’ёў плануе абскардзіць рашэнне ДАІ. Аляксандр — каваль-мастак, яго майстэрня знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад Гродна. Па сваім занятку яму даводзіцца часта карыстацца аўтамабілем.

Автозак въехал в автомобиль гродненца. Тот вышел разобраться, а ему сломали два ребра

Гродненец во время протестов попал в аварию с участием автозака. Ему грозит до двух лет лишения прав за аварийную ситуацию

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024