Навіны

Чарговыя Tandem Evenings in Hrodna адбудуцца ў кастрычніку

Запрашаем на восеньскiя Tandem Evening in Hrodna, якiя адбудуцца з 5 па 9 кастрычніка, а 19 гадзіне.

Сустрэчы будуць праходзіць ужо ў звыклым усім анлайн-фармаце, на пляцоўцы Zoom. Паглядзець як праходзілі Tandem evenings in Hrodna і пачытаць водгукі можна па гэтай спасылцы.

Першая восеньская сустрэча адбудзецца 5 кастрычніка. Пачатак сустрэч у 19.00. Сустрэчы будуць праходзіць у анлайн-фармаце.

  • Польскі моўны столік — 5 кастрычніка, мадэратарка Катажына Рамбеза, тэма «Што мы можам зрабіць для нашага навакольнага асяроддзя і экалогіі?»
  • Англійскі моўны столік — 6 кастрычніка, мадэратар Максім Храмчанкоў, тэма «Свабода слова»
  • Італьянскі моўны столік — 8 кастрычніка, мадэратарка Ганна Урбановіч, тэма «Пакаленні. Сувязі і адрозненні»
  • Нямецкі моўны столік — 9 кастрычніка, мадэратары Таццяна Грыц і Хрысціан Біондзі, тэма «Падарожжы пасля пандэміі»

Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, кароткую анкету па гэтай спасылцы да 4 кастрычніка.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах +375 29 259 52 34 цi +375 33 634 10 41.

Tandem Evenings in Hrodna — гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna — некамерцыйныя. Мы сфакусаваныя на абмене мовамі і культурай.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna — адкрытыя. Яны прызначаны для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.

Як гэта працуе?

Мы збіраемся за рознымі «моўнымі сталамі» і размаўляем на розныя цікавыя для вас тэмы.

Ты слухаеш носьбітаў той альбо іншай мовы і тых, хто хоча лепш авалодаць ёй, уключаешся ў размову, калі лічыш патрэбным. Няма сэнсу вывучаць замежную мову, калі ты не спрабуеш размаўляць на ёй!

Калi Вы добра валодаеце нейкай мовай — запрашаем стаць мадэратарам моўнага стала!

Сачыце за нашымі анонсамі ў Фэйсбуку, ВК i тэлеграме:

facebook.com/tandemeveningsinhrodna/
vk.com/tandemeveningsinhrodna
@grodnoevent

Восеньскія сустрэчы ў межах Tandem Evenings in Hrodna ладзяцца сумесна ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Треці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, Валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024