Новости

У дачыненні да айчыма затрыманай 13-гадовай у Гродне пачалі адміністрацыйны працэс. У вобласці - 12 пратаколаў

У дачыненні да гродзенца, з якім 4 кастрычніка затрымалі ягоную 13-гадовую падчарку, пачалі адміністрацыйны працэс. Аб іншых складзеных пратаколах 4 кастрычніка прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама не паведамляе. Атрымаць каментар Hrodna.life не ўдалося.

«Гродзенец у стане алкагольнага ап’янення наўмысна канфліктаваў, паводзіў сябе агрэсіўна і выкарыстаў ненарматыўную лексіку ў адрас праваахоўнікаў, якія забяспечвалі парадак на Савецкай плошчы.

Мужчына рэгулярна выпівае, раней быў судзімы за забойства, неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за дробнае хуліганства. Грамадзяніну рабілі заўвагі аб спыненні супрацьпраўных дзеянняў, аднак безвынікова. Калі супрацоўнікі міліцыі ўжылі да яго фізічную сілу і спецсродкі, дзяўчынка-падлетак знаходзілася побач. Абодвух даставілі ў Ленінскі РАУС для разбору. Пазней непаўналетнюю забрала маці", — паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

В Гродно во время ярмарки задержали минимум шесть человек. Среди них — 13-летняя девочка

Журналісты налічылі ў Гародні 4 кастрычніка не менш за шэсць затрыманых, сярод якіх былі блогер Андрэй Ірха і журналісты Вольга Камягіна і Кацярына Гардзеева. Іх адпусцілі.

У Лідзе ў акцыі прынялі ўдзел каля 20 чалавек. У Гродзенскай вобласці за 4 кастрычніка склалі 12 адміністрацыйных пратаколаў: 10 — у Лідзе, па адным — у Ваўкавыску і Наваградку, піша grodnonews.by.

У краіне зафіксавалі 10 пратэстных акцый. Па падліках МУС, ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Мінска, яны былі нешматлікія (ад 20 да 100 чалавек). Агульная колькасць удзельнікаў пратэсту ў Мінску склала каля 10 тысяч чалавек, паведамляе МУС Беларусі. Усяго за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрыманыя 317 грамадзян. Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 258 чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024